Авторизация
 

Да свядомасці — праз экалогію

К сознанию — через экологию
Добра наладжаны і арганізаваны экалагічны адукацыйны працэс можа не толькі даць дзецям веды аб роднай прыродзе, але і ўздзейнічаць на свядомасць школьніка, на яго мысленне і характар.
Спрыяе гэтаму тое, што з 2005 года Чапукоўская СШ рэалізуе інавацыйны праект "Школа экалагічнай культуры" і мае статус абласной пляцоўкі. Своеасаблівым працягам стаў наш удзел у праекце ЕС/ПРААН "Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз установу і развіццё "Зялёных школ" у Беларусі".

 

У яго рамках прымаем удзел у семінарах, на сайце стварылі адпаведныя тэматычную старонку і інтэрнэт-блог. Між тым, паступова перайшлі да ўдзелу ў праекце "Зялёныя школы", правядзення, апрабацыі і ўкаранння экалагічнага менеджменту. Мэтай усяго гэтага з'яўляецца ўцягненне вучняў у актыўную дзейнасць па фарміраванні паважлівых адносін да прыроды, свайго здароўя, да выхавання грамадзяніна і патрыёта.

 

Настаўнікі школы маюць дастатковы вопыт па фарміраванні экалагічнай культуры  вучняў, самі ўдзельнічаюць у акцыях, паходах, экскурсіях, палатачных лагерах разам са школьнікамі. Г. М. Фіялка, Л. В. Драба, Ю. Г. Якаўлеў, В. У. Маскалёў, С. Г. Шымко і іншыя выкарыстоўваюць матэрыялы з такіх мерапрыемстваў для правядзення ўрокаў па гісторыі, геаграфіі, факультатываў па экалогіі, у пазакласнай выхаваўчай рабоце.

Школа супрацоўнічае з грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Створаны юнацкі клуб "Крылаты дазор" (кіраўнік Э. Ф. Хахель), члены якога ўдзельнічаюць у дапамозе пярнатым, дні Зямлі і іншых акцыях, у тым ліку міжнародных, што пацвярджаецца сертыфікатамі. Дапаўняюць іх рэспубліканскія дыстанцыйныя конкурсы, расійскія экалагічныя алімпіяды, семінары, навукова-практычныя канферэнцыі. Так, вопытам арганізацыі паходаў па гідралагічным заказніку "Ельня" на абласным семінары па арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці вучняў дзяліўся Ю.Г. Якаўлеў, актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах па праекце "Зялёныя школы" Э. Ф. Хахель. Іх выхаванцы прывозілі граматы і дыпломы з падобных сустрэч.

 

Школьнае навуковае аб'яднанне вучняў "Экасвет" сумесна з кіраўніком Ю. Г. Якаўлевым распрацавала шэраг экскурсій па Ельні. Вучні старэйшых класаў назіраюць за пералётнымі птушкамі на балоце і вядуць іх улік. Нашы прадстаўнікі ўдзельнічаюць у з'ездах ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", а валанцёры дапамагаюць аднаўляць гідралагічны рэжым на Ельні. У нас створаны куток дзікай прыроды, даследчая дзейнасць вучняў распаўсюджваецца і на прышкольны доследны ўчастак. Каб экалагічныя справы не перагружалі дзяцей, надаём увагу развіццю фізічнай культуры і ўмацаванню здароўя школьнікаў. На працягу апошніх гадоў наша каманда трымае першынство сярод сельскіх школ у круглагадавой спартакіядзе. Выхаванцы настаўніка В. У. Маскалёва Міхаіл Летахіцкі і Мікалай Вашкель прымалі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, станавіліся іх прызёрамі.

 

Як бачыце, нашы выпускнікі невыпадкова выбіраюць прафесіі, звязаныя з экалогіяй, лесам. Некаторыя з іх ужо працуюць інжынерамі-эколагамі, іншыя яшчэ толькі вучацца. Вось мінулагодняя выпускніца М. Шэнда, актыўная ўдзельніца розных экалагічных валанцёрскіх акцый, цяпер студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава, будучы біяэколаг. Выпускнік базавай школы П. Кукуць набывае спецыяльнасць па лясной гаспадарцы. Гэтую традыцыю працягваюць сёлетнія нашы выхаванцы.

Педкалектыў школы бачыць неабходнасць у далейшым развіцці экалагічнай адукацыі, бо паважлівыя, беражлівыя адносіны да прыроды, родных мясцін—неабходная ўмова фарміравання грамадзяніна.

 

На здымку: настаўнікі і вучні Чапукоўскай школы падчас паходу на Ельню.

 

Ірына КАЧАН,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Чапукоўскай школы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 990
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 650
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта