Авторизация
 

Як пасля зімы

За доўгую зіму ля жывёлагадоўчых памяшканняў накапліваецца шмат рэшткаў кармоў, гною, рознага хламу. Усё гэта потым даводзіцца доўга ўбіраць і вывозіць. Дык вось, цяпер фермы ААТ "Наўгароды" выглядаюць так, нібы на іх не было працяглага летняга перыяду добраўпарадкавання і яны толькі што выйшлі з зімоўкі.

 

Гэта выявіла абследаванне, якое правяла раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яна сутыкнулася з мноствам неабкошанага пустазелля, рэшткаў кармоў і гною. Асабліва непрыгожа выглядалі пабудовы на цэнтральнай сядзібе і ў Старым Пагосце. Такая сітуацыя ацэнена штрафамі ў 4 базавыя велічыні для галоўнага заатэхніка і загадчыкаў ферм "Наўгароды", "Белеўцы", "Юндзялова".

 

Але можна гаварыць, што недастатковая ўвага добраўпарадкаванню ўласціва не толькі работнікам жывёлагадоўлі. Не поўнасцю абкошана тэрыторыя ля механічных майстэрняў, стаянкі тэхнікі. Шыны параскіданы. Паўсюдна сустракаюцца рэшткі камунальных адходаў, у першую чаргу пластыкавыя бутэлькі. Сродкаў, якія гаспадарка за такую неахайнасць заплаціць у выглядзе штрафаў, хапіла б, каб навесці прыстойны парадак.

 

Няма каму наводзіць парадак і на пілараме. Тут раскіданы абрэзкі. Няма раздзельнага збору і ўліку адходаў. Яны своечасова не адвозяцца. А ў выніку — зноў пратакол на сельгаставарыства.

Нямала і іншых прэтэнзій. Так, не ўсюды належным чынам агароджаны зоны строгага санітарнага рэжыму вакол артэзіянскіх свідравін, гэтыя тэрыторыі дрэнна абкошваюцца. Унутрыгаспадарчы кар'ер у Белеўцах не мае ўказальніка, яго межы не азначаны.

А парадак наводзіць давядзецца.

 

Аляксандр ВАЯВОДАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта