Сардэчна вітаю ўсіх удзельнікаў і гасцей фестывалю “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”!
Развіццё і росквіт Беларусі, будучае нашых дзяцей, зберажэнне прыроднай і культурнай спадчыны залежаць ад асабістага ўкладу кожнага жыхара краіны. Дэбют свята ў 2012-м годзе паказаў, што на Міёршчыне шмат людзей, якія ўмеюць цаніць і берагчы прыгажосць роднага краю.
Упэўнены, што свята стане добрай традыцыяй і пачаткам новага этапу ў выхаванні экалагічна граматнага чалавека, які беражліва адносіцца да ўсяго жывога на Зямлі.
Жадаю экафестывалю стаць годным стымулам для развіцця экалагічнага турызму ў рэгіёне. Няхай свята пройдзе ў атмасферы сяброўства і плённага супрацоўніцтва, узаемаразумення, творчага пошуку і добрага настрою. Зберажом і памножым прыродныя багацці роднага краю!
З павагай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. П. ПАПКО.