Авторизация
 

Правілы

Правила
Заканчваецца распрацоўка змяненняў у правілы вядзення палявання і рыбалоўства. Намеснік начальніка дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Дуньковіч адзначае, што новаўвядзенні ў асноўным тычацца палявання.
Па-першае, прапануецца зрабіць больш значнымі штрафы за незаконную здабычу жывёлы. Цяпер за нелегальна забітага лася плацяць 9,5 мільёна рублёў, а кампенсацыя страт прыродзе можа павялічыцца ўтрая. У суседняй Літве ўжо цяпер яна вырасла да 10 тысяч еўра.

 

Мяняецца падыход да вызначэння самога палявання. Зараз, калі чалавек перавозіць дзічыну, вельмі цяжка даказаць, што да гэтага быў факт забойства жывёлы. Не прасцей вызначыць, хто спусціў курок. Вось таму пад паляваннем прапануецца разумець не толькі стрэл, але і далейшыя раздзелку і перавозку дзічыны. І прылады браканьерства мяркуецца адбіраць, нават калі гэта будзе сапраўдны арсенал.

Больш жорсткімі стануць патрабаванні па выдачы паляўнічых пасведчанняў. Цяпер трэба вывучыць правілы палявання, здаць экзамен і заплаціць пошліну. Прапануецца ўвесці рэкамендацыю калектыву паляўнічых, дзе прэтэндэнт прайшоў стажыроўку, навучанне, здаў экзамены па стральбе і практыцы правядзення палявання.

 

Яшчэ адна навіна звязана з транспартыроўкай зброі без адпаведнага дазволу. Зараз на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў інспектары часта спыняюць машыны, у якіх знаходзіцца зброя ў чахле, хаця паляўнічай пуцёўкі няма, і браканьерствам гэта не лічыцца. Неўзабаве падыход будзе іншы: калі ўзяў зброю з сабой і заехаў ва ўгоддзі, значыць, ты прыехаў на паляванне.

А пакуль агульная колькасць правапарушэнняў, якія выявіла інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, памяншаецца, прычым нелегальных стрэлаў у лясах чуецца ўсё больш.

 

Па матэрыялах друку.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта