Авторизация
 

Улічвайце даўжыню, вагу

Час водпускаў і актыўнага адпачынку. Многія рыбаловы-аматары скіраваліся на вадаёмы. Вось ім і хачу напомніць нормы лоўлі, якія неабходна абавязкова  захоўваць.

 

Лавіць рыбу дазваляецца ва ўсіх угоддзях, за выключэннем прадастаўленых у арэнду ці бязвыплатнае карыстанне, на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства. Норма здабычы — не больш за 5 кілаграмаў у суткі і адной рыбіны, калі агульная вага разам з ёй будзе перабольшваць 5 кг, або адной рыбіны, што заважыць больш за 5 кг.

 

На рыбалоўных угоддзях, якія прадастаўлены ў арэнду ці бязвыплатнае карыстанне, велічыню ўлову вызначаюць арандатар ці карыстальнік.

Пры аматарскай і прамысловай лоўлі павінна захоўвацца прамысловая мера рыбы ў сантыметрах. Для рака вузкапалага гэта 9 см, ліня — 22, язя, сазана (карпа) — 25, жэраха — 34, шчупака — 35, наліма—36, сіга, амура і судака — 40, сама-нават 70 сантыметраў. Даўжыня вызначаецца ад вяршыні рыла да пачатку хваставога плаўніка, а рака — ад лініі вачэй да канца сярэдняй хваставой пласціны.

 

Рыбалову, ва ўлове якога больш 20% рыбы не дасягнула мінімальнай прамысловай меры, пагражае пакаранне. Акрамя таго, забараняецца знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях і на прылеглай да іх тэрыторыі за 1 км з забароненымі пладамі лоўлі ці рыбай, лоўля якой у гэтых мясцінах і ў дадзены час забаронена або вага якой перабольшвае нормы, а таксама без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай.

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ,

дзяржінспектар

Браслаўскай МРІ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта