Авторизация
 

Навігацыйны сезон

Набліжаецца чарговы навігацыйны сезон, якога з нецярпеннем чакаюць рыбаловы, аматары водных падарожжаў і людзі, неабыякавыя да прыгажосці нашага краю.

На Міёршчыне шмат населеных пунктаў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад вадаёмаў, што дае магчымасць мясцовым жыхарам, а таксама некаторым арганізацыям, актыўна карыстацца плавальнымі сродкамі.  Аднак да ўладальнікаў воднага транспарту ёсць нямала прэтэнзій па яго рэгістрацыі, эксплуатацыі і захоўванні.

 

Галоўнай задачай дзяржінспекцыі па маламерных суднах з'яўляецца нагляд за правільным выкарыстаннем водных транспартных сродкаў на рэках, азёрах і іншых вадаёмах. Гэтая важная работа накіравана на забеспячэнне бяспекі плавання, умацаванне правапарадку на вадаёмах. Маламерныя судны — сродкі павышанай небяспекі і патрабуюць ад іх кіроўцаў пэўных тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў.

 

Хутка на вадаёмах наступіць ажыўленне, загойдаюцца на воднай гладзі лодкі і катэры. У сувязі з гэтым нагадваю, што маламерныя судны з рухавікамі магутнасцю менш за 55 кВт, судны з падвяснымі рухавікамі, гідрацыклы, за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзімных безматорных лодак грузападымальнасцю менш за 225 кг падлягаюць абавязковай рэгістрацыі. Прычым, суднавадзіцелям маторнага воднага транспарту з рухавіком больш за 5 к. с. абавязкова  трэба мець пасведчанне на кіраванне. Дзяржінспекцыя па маламерных суднах дапаможа будучым кіроўцам у тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўцы, прыме экзамены і пры ўмове паспяховай іх здачы выдасць адпаведнае пасведчанне міжнароднага ўзору.

 

Прыём грамадзян па пытаннях рэгістрацыі і праходжання тэхагляду маламерных суднаў праводзіцца ў Міёрах у будынку выратавальнай станцыі АСВОДа (вул. Кірава) кожны другі і чацвёрты аўторак месяца з 9.00 да 15.00. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне: 512-98-13 (МТС).

 

В. СКУР'ЯТ,

дзяржінспектар

Браслаўскага ўчастка.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2021
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2021
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта