Добывайте кабана и косулю

З 1 мая да 30 верасня дазволена паляванне на дзіка (дарослых самцоў, маладняк да 2-х гадоў любога полу) на працягу сутак з засады, падыходу.

З 15 мая да 30 верасня дазволена здабыча казулі еўрапейскай — дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам, з засады, з падыходу, з падманьваннем.

 

Дазволена выкарыстанне пры здабычы дарослай жывёлы наразной зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольнага паляўнічага ружжа з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў. Пры здабычы маладняку да 2-х гадоў можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольныя ружжы з кулявымі патронамі і шротам у 6,5 мм і больш.

 

В. МАРХЕЛЬ,

дзяржінспектар Браслаўскай

 міжрайінспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету.

 

 


 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.