Авторизация
 

Паклапаціліся пра птушак

Позаботились о птицах "Пакарміце птушак зімой!" — на гэты заклік адгукнуліся вучні Мілашоўскай базавай школы. Спачатку змайстравалі 16 кармушак. Старэйшыя дзеці зрабілі іх у школьнай майстэрні, малодшым дапамаглі бацькі. Выдатна са справай справіліся Максім Цярэшка, Руслан Марцілёнак, Паша Сінкевіч, Юра Пахірка, Наташа Дзяменцьева, Віка і Жэня Самуль. Крысціна Рынкевіч, Антон Рубанік і Насця Сцяпанава змайстравалі кармушкі з другаснай сыравіны.

 

Далей трэба было вызначыцца з птушыным меню. Настаўніца біялогіі Ірына Паўлаўна Канаплёва расказала, які корм птушкам неабходны і што не трэба класці ў кармушкі.

Кармушкі замацавалі за класамі. У кожным прызначылі адказных за падкормку птушак. Дзеці пастаянна сачылі за тым, каб кармушкі не пуставалі. Насілі туды крошкі батона са школьнай сталовай, для курапатак зерне рассыпалі па снезе. Салам частавалі сінічак Віка і Дзіяна Урбановіч, шмат корму прыносілі Крысціна Рынкевіч і Паша Сінкевіч. Не забываліся на пачастунак для птушак першакласніца Насця Марцілёнак, другакласніца Сняжана Цярэшка. Пастаянна сачылі за сваімі кармушкамі хлопчыкі з трэцяга класа. З самага ранку спяшаліся падсыпаць птушкам зярнятак шасцікласніцы Ірына Кабяк і Оля Гродзь. Клапаціўся пра давераныя кармушкі вучань 9-га класа Антон Кашкур. А яго аднакласніцы Насця Пахірка і Насця Сцепулёнак зманціравалі відэаролік, які заклікае дапамагаць птушкам зімой.

 

Па назіраннях вучняў, больш за ўсіх падсілкавацца ў школьны сад прыляталі сініцы і вераб'і. Шмат было тут і курапатак.

Падвядзенне вынікаў акцыі пройдзе 1 красавіка на свяце птушак. Узнагароды чакаюць многіх.

Нашы добрыя справы працягваюцца — у школьнай майстэрні дзеці робяць шпакоўні.

 

Н. ПРОТАС,

настаўніца малодшых класаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 541
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 068
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 023
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 891
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 607
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 505
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 491
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2019
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2019
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта