Весенний запрет

З 1 красавіка і да 30 мая на час нерасту доўжыцца забарона на прамысловую лоўлю ўсіх відаў рыбы на ўсіх вадаёмах, акрамя здабычы мігрыруючага вугра ў спецыяльна вызначаных месцах.

Аматарскае рыбалоўства на перыяд забароны дазваляецца толькі ў светлы час сутак з берага адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам са штучнай прынадай і адным адзіночным, двайным ці трайным кручком не больш за №10 (па міжнароднай класіфікацыі №1).

 

Майце на ўвазе, што пад берагам разумеецца частка сушы, якая непасрэдна прылягае да воднага аб'екта. Такім чынам, масты, кладкі і іншыя падобныя збудаванні не з'яўляюцца часткай берага, яны адносяцца да гідралагічных збудаванняў, лоўля з якіх забаронена.

 

У час прамысловай і аматарскай лоўлі рыбы трэба захоўваць мінімальны памер рыбін, маламеркаў не павінна быць больш за 20% улову. Аматарам нельга лавіць больш за 5 кг рыбы на рыбалова ў суткі ці адной рыбіны, калі агульная вага з ёй будзе перабольшваць 5 кг.

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ,

дзяржінспектар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.