Присоединились, согласились, но...

У лютым Беларусь далучылася да Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў у Еўропе, якая яшчэ вядомая як Бернская канвенцыя. Такім чынам павышаецца ахоўны статус многіх жывёл і раслін. Але не ўсіх, бо зроблены пэўныя агаворкі. Намеснік міні-стра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс патлумачыў, што ў большасці еўрапейскіх краін, да прыкладу, ваўкі ў дзікай прыродзе не сустракаюцца і знаходзяцца пад аховай, а ў Беларусі іх выяўлена 1320, калі аптымальная колькасць не павінна перабольшваць 500 асобін. А гэта драпежнік з зайздросным апетытам.

Такая ж сітуацыя з выдрай.

У нас не ўводзіцца забарона на выкарыстанне некаторых відаў капканаў і пастак для здабычы бабра, выдры, вавёркі, куніцы, тхара, ваўка. Тое ж з выкарыстаннем паўаўтаматычнай зброі, прыцэлаў начнога бачання і асвятлення, магнітафонаў, транспарту.

Пры гэтым узмацняецца ахова ўсіх пералётных птушак, 151 від якіх не ўнесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, кажаноў, некаторых амфібій, рыб, яшчарак, насякомых.

Трэба палепшыць ахову месц жыцця рэдкіх раслін і жывёл: у пералік уключаны 43 віды, 38 з якіх адпавядае патрабаванням Бернскай канвенцыі.

Далучэнне да Бернскай канвенцыі дазволіць лепш развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, пераймаць замежны вопыт у сферы аховы прыроды і выкарыстоўваць фінансавую падтрымку міжнародных экалагічных фондаў.

 

Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.