Авторизация
 

Вытворчая экалогія

Маніторынг

Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правёў маніторынг выпраўлення недахопаў, раней выяўленых раённай інспекцыяй пры праверцы жывёлагадоўчых памяшканняў ААТ "Наўгароды" і "Любінова". Даводзіцца канстатаваць, што кіраўнікі і спецыялісты гэтых гаспадарак не лічаць сярод важных і першачарговых пытанні аховы навакольнага асяроддзя. Вось таму многія раней выяўленыя недахопы працяглы час не выпраўляюцца. Напрыклад, на ферме "Кацілава" ААТ "Любінова" па-ранейшаму бескантрольна цякла вада з воданапорнай вежы. У сельгаставарыстве "Наўгароды" заставалася шмат арганікі на фермах "Стары Пагост" і "Мілейкі", не намнога лепшае становішча ля памяшканняў у Наўгародах.

 

Не лішнім будзе сказаць, што па выяўленых недахопах, асабліва паўторных, прыродаахоўчая служба складае пратаколы. Калі своечасова не займацца навядзеннем парадку, афармленнем  дакументацыі, за гэта потым давядзецца плаціць.


Абследаванні

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя напярэдадні разводдзя працягвае абследаванне вытворчых аб'ектаў у водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах у гаспадарках раёна. Сама больш прэтэнзій прад'яўлена да стану жывёлагадоўчых памяшканняў. Так, своечасова не ўбіраюцца рэшткі кармоў, нерэгулярна адвозіцца гной ад МТФ "Язна" аднайменнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства, "Казлоўцы" з ААТ "Папшулі", "Осцевічы" ў філіяле ККЗ "Цітова", "Брыжынкі" з ААТ "Узмёнскі край". Нямала арганікі засталося і ля жывёлагадоўчых памяшканняў у Малышаве ААТ "Туркова".

Могуць нашкодзіць наваколлю не толькі рэшткі кармоў і арганікі ля фермы "Старыя Крукі" ААТ "Чэрасы", тут выяўлены нават мінеральныя ўгнаенні. Накапліваецца гной ля жывёлагадоўчых памяшканняў у Слабадзе ААТ "Гвардзейскі", а гэта ж непадалёку ад Дзвіны.

 

Нібы і добрую справу робяць механізатары ААТ "Дрыгучы", калі імкнуцца як мага паўней загружаць прычэпы трактароў кармамі. Але ж ва ўсім трэба ведаць меру, бо ўсё нагружанае звыш бартоў потым рассыпаецца па дарозе, на якой шмат выбоін. Ад ферм у Дрыгучах і гной адвозіцца не заўсёды своечасова. Побач з будынкамі выяўлены нават унутранасці жывёлы. Гэта ўжо "ні ў якія вароты не лезе".

Больш эканомна трэба абыходзіцца з вадой. А яна пастаянна цячэ з вежаў на фермах "Казлоўцы" і "Чалнічына" ААТ "Папшулі", ля МТФ "Чэрасы".


Чарговая праверка

Яна праведзена па пытаннях прыродакарыстання ў ААТ "Пад'ельцы". Пры гэтым выяўлена нямала парушэнняў, выказана шмат прэтэнзій. Выніковае прадпісанне ўтрымлівае 50 пунктаў, па якіх неабходна настойліва працаваць кіраўніцтву гаспадаркі і спецыялістам. Складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў.

У першую чаргу трывогу выклікае стан жывёлагадоўчых ферм "Матулева", "Пестуны", "Канахі", "Пад'ельцы". На іх тэрыторыях шмат рэшткаў кармоў, нерэгулярна адвозіцца арганіка. У першую чаргу гной накапліваецца пад транспарцёрамі.

У гаспадарцы няма ўліку адходаў, мабільных крыніц выкідаў, вады. Па такіх напрамках прыродаахоўнай работы адсутнічаюць пярвічныя дакументы і журналы. Не праведзена інвентарызацыя стацыянарных крыніц шкодных выкідаў у атмасферу. А без гэтага нельга атрымаць дазвол на выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу.

 

Не распрацаваны акт інвентарызацыі крыніц выкідаў і праект нарматываў дапушчальных выкідаў.

ААТ "Пад'ельцы" — адзіная ў раёне гаспадарка, якая больш за два гады не мае дазволу на спецводакарыстанне. А ўсё таму, што не вядзецца неабходная дакументацыя, а адказныя асобы дакладна не ведаюць, колькі на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства артэзіянскіх свідравін і ў якім яны стане.


Удакладніце планы

Цяпер уводзяцца ў дзеянне новыя нарматыўныя акты па прыродакарыстанні. У сувязі з гэтым прыродакарыстальнікам, якія маюць паліваспажываючыя ўстаноўкі — печы, катлы, цеплагенератары і інш. — павінны зрабіць карэкціроўку актаў інвентарызацыі крыніц шкодных выкідаў у атмасферу і праектаў нарматываў дапушчальных шкодных выкідаў. Пры неабходнасці, уносяцца змяненні ў дазволы на выкіды шкодных рэчываў у атмасферу.

Новым момантам з'яўляецца неабходнасць разліку выкідаў цяжкіх металаў і стойкіх арганічных забруджвальнікаў. Калі своечасова не заняцца гэтай справай, магчымы штрафы, а яшчэ — пакрыццё страт.

 

А. ВАЯВОДАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта