З 1 кастрычніка да 15 снежня дазваляецца паляванне на дзікіх капытных жывёл (лася, дзіка, казулю еўрапейскую) загонным спосабам з паляўнічымі сабакамі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу—на працягу сутак.
Дні палявання—панядзелак, аўторак, субота, нядзеля і святочныя. Дапускаюцца асобы, якія заплацілі дзяржпошліну на права палявання, маюць пасведчанне паляўнічага, члена “БТПР”. Цана разавага выхаду для членаў таварыства, якія заплацілі членскія ўзносы—15000 рублёў, для паляўнічых іншых таварыстваў і маючых толькі дзяржпасведчанне на права палявання—30000 рублёў. Цана разавых дазволаў на здабычу дарослага лася—900000 рублёў, лася трафейнага з рагамі ад трох да пяці сукоў—1500000 рублёў, ад пяці—2000000 рублёў, лася-сяголеткі—450000 рублёў, дзіка трафейнага—450000 рублёў, дзіка дарослага—311000 рублёў, дзіка маладога да двух гадоў—190000 рублёў, дзіка-сяголеткі—90000 рублёў, казулі трафейнай—200000 рублёў, казулі селекцыйнай—80000 рублёў.
Да другой нядзелі снежня працягваецца паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну. За паляўнічымі пуцёўкамі звяртайцеся да егераў па месцы жыхарства або ў паляўнічую гаспадарку.
Усім удзельнікам палявання неабходна строга выконваць правілы тэхнікі бяспекі.