Авторизация
 

Пра Ельню і яе багацці

О Ельне и ее богатствах Экалагічная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, прайшла ў раёне 1 лютага. Гэтае мерапрыемства — частка сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН па міжнародным супрацоўніцтве ў сферы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі.

 

О Ельне и ее богатствах Пунктам збору ўдзельнікаў стала СШ №3. Тут прадстаўнікі праекта, супрацоўнікі аддзела адукацыі, журналісты наведалі фотавыставу Валерыя Кавалёнка, грамадскага інспектара аховы прыроды з Шаркаўшчыны. На здымках — непаўторныя пейзажы, жывёльны і раслінны свет балота Ельня.

 

Пасля ўдзельнікі акцыі адправіліся на адкрытыя ўрокі ў навучальныя ўстановы, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі праграмы "Зялёныя школы". Гасцей чакалі ў Дворным Сяле, Павяцці, Пераброддзі, Туркове і Цвеціне.

О Ельне и ее богатствах На ўроках размова ішла пра ўнікальнасць балота Ельня і абавязак людзей зберагаць гэтае багацце прыроды. Пасля званка прадстаўнікі праекта ЕС/ПРААН правялі з вучнямі экалагічную віктарыну. За правільны адказ — памятны падарунак. А завочнай экскурсіяй на балота стаў зняты ў рамках праекта фільм "На Ельню — за жураўлямі".

 

Падводзячы вынікі мерапрыемства, начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба адзначыў, што праводзіць такія акцыі актуальна і цікава. А таму добрая традыцыя будзе працягвацца.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

На здымках: фота на памяць з вучнямі Цвецінскай школы; на адкрытым уроку ў Цвецінскай СШ; Валерый Кавалёнак прадстаўляе фотавыставу. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта