Сезон палявання на зайца-русака і зайца-беляка адкрыўся ў першую суботу лістапада і будзе доўжыцца па апошнюю нядзелю студзеня.
Паляваць можна толькі ў светлы час сутак. Дапускаюцца паляванне з выкарыстаннем сабак і лоўчых птушак, ружэйны спосаб, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам. Паляўнічыя могуць выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі са шротам.
Таксама з 3 лістапада адкрыўся сезон палявання на пушных звяроў, які працягнецца да 27 студзеня 2013 года. У светлы час сутак дазволена здабыча вавёркі звычайнай, гарнастая, лясной і каменнай куніц і ляснога тхара. Дапускаюцца як безружэйны від палявання з пасткамі №0-3, так і ружэйны. Можна паляваць з наразной паляўнічай зброяй калібра 5,6 мм з дульнай энергіяй кулі да 1500 джоўляў, а таксама гладкаствольнай паляўнічай зброяй са шротам. Можна браць з сабою паляўнічых сабак.
Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Т. ЗАЯЦ.