Авторизация
 

Пра аматарскае рыбалоўства

Напамінаем рыбаловам-аматарам асобныя пункты Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, парушэнні якіх часта дапускаюцца.

Так, лоўля на дарожку з суднаў з рухавікамі адносіцца да інтэнсіўнага спосабу аматарскага рыбалоўства і дазволена толькі на вадаёмах фонду запасу рыбалоўных угоддзяў або на арандуемых (што знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні), дзе арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства і дадзены спосаб лоўлі вызначаны ў рэжыме арандатара.

 

У зоне адказнасці Браслаўскай МРІ лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі ажыццяўляецца на наступных вадаёмах:

Браслаўскі раён: платная лоўля — на вадаёмах ДПУ “НП “Браслаўскія азёры”, азёрах Струста, Доўгае, Войса з суднаў з падвяснымі лодачнымі маторамі магутнасцю не больш за 15 к. с. Бясплатна — азёры Абскрытэлі, Белае, Вялік’янцы, Вайнікішкі, Глыбошына, Дворнае, Ільжа, Людвінава, Мацешы, Муйсатка, Няўзятка, Альшанка, Прадушчнае, Рудавец.

 

У Міёрскім раёне лавіць рыбу на дарожку з суднаў з рухавікамі бясплатна можна на азёрах Міёрскае, Ідолта, Дворышча, Сілаўскае, Трубянец, Яноўскае,  на Дзвіне ў межах раёна, на рэках Дзвіна і Аута.

У Шаркаўшчынскім раёне такой магчымасці няма.

Права ажыццяўляць аматарскае рыбалоўства на платных вадаёмах дае адпаведная пуцёўка, якую неабходна набыць у арандатара да пачатку лоўлі.

Бясплатна на вышэйназваных вадаёмах фонду запасу  рыбалоўных угоддзяў можна рыбачыць тым, хто з’яўляецца членам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Яны павінны мець пры сабе адпаведны білет.

 

Пры лоўлі на дарожку з суднаў з рухавікамі дазваляецца выкарыстоўваць адну блясну або воблер, іншую штучную прынаду на рыбалова.

Тым аматарам, хто ловіць рыбу інтэнсіўным спосабам, можна здабываць не больш за 5 кг на аднаго чалавека ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага з улікам яе ў суме будзе перавышаць 5 кг, або адной рыбіны больш за 5 кг.

Часта бывае, што рыбаловы-аматары знаходзяць на вадаёме браканьерскія прылады і забіраюць, каб самім іх знішчыць, а рыбу пакідаюць сабе. Зрэдку ў ролі “браканьерскіх” выступаюць прамысловыя прылады і ўлоў, памечаныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

 

Грамадзянам забаронена забіраць знойдзеныя імі прамысловыя прылады рыбалоўства і недазволеныя пры аматарскай лоўлі, і рыбу, вылаўленую імі. Такія парушэнні могуць расцэньвацца як крадзеж.

Калі знайшлі на вадаёме браканьерскія прылады лоўлі і выявілі парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, можаце праінфармаваць Браслаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэл. “гарачай лініі” +375-2153-32-2-75, якая працуе ў кругласутачным рэжыме.

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ,

дзяржінспектар Браслаўскай МРІ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта