Авторизация
 

Рыбаловам-аматарам

Платнае аматарскае рыбалоўства (за выключэннем інтэнсіўных спосабаў) на тэрыторыі Браслаўскага раёна ажыццяўляецца на наступных вадаёмах:

-ДПУ “НП “Браслаўскія азёры” — азёры Альбенаўскае (Бекешкі), Бярэжжа, Богінскае, Болайса, Вялікая Ельня, Болта, Багданаўскае, Войса, Высокае, Волас Паўночны, Волас Паўднёвы, Дрывяты, Дубра, Ельна, Золава, Мядзведна, Недрава, Неспіш, Абаб’е, Пацех, Рака, Саванар, Снуды, Струста, Святца, Цно, Доўгае, Берца, Загорнае, Каменка, Мізярышкі, Астравіта, Плуцінок, рэкі Дрысвятка (ад воз. Богінскае да в. Вусце Браслаўскага р-на Далёкаўскага с/с), Друйка (ад воз. Дрывяты да маста ў в. Луні);

 

- ЧТУП “Карловіч” — воз. Ажэхава (Арэхава);

- фермерская гаспадарка “Вікторыя Вера” — воз. Вера.

Платнае аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі, калі адначасова не выкарыстоўваюцца адзін ці розныя віды прылад з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на аднаго рыбалова, дазволена толькі на азёрах Струста, Доўгае, Войса. Тут могуць выкарыстоўвацца плаўсродкі з падвяснымі лодачнымі маторамі магутнасцю не больш за 15 к. с. На ўсіх астатніх вадаёмах Браслаўскага раёна, у тым ліку і тых, што знаходзяцца ў карыстаннні ДПУ “НП “Браслаўсія азёры”, аматарскае рыбалоўства ажыццяўляецца бясплатна.

 

Бясплатна лавіць рыбу на вадаёмах ДПУ “НП “Браслаўскія азёры” (за выключэннем аматарскага рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі) могуць і тыя, хто пражывае на адной з баз адпачынку ўстановы.

Пропускам на платныя вадаёмы з’яўляецца пуцёўка, якую можна набыць у арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў. Так, у Браслаўскім раёне звяртайцеся:

- у Дубровенскае (в. Дубраўка, т. 8 (02153) 23155) і Замошскае (в. Замошша, т. 8 (02153) 27314) лясніцтвы з 8.00 да 17.00 (акрамя выхадных і святочных дзён);

- у Богінскае лясніцтва (в. Богіна, т. 8 (02153) 36920, 26618) з 8.00 да 17.00 у панядзелак, з 8.00 да 21.00 у пятніцу, з 5.00 да 9.00 у суботу і нядзелю;

- у адміністрацыйны будынак ДПУ “НП “Браслаўскія азёры” (г. Браслаў, вул. Дачная, 1, т. 8 (02153) 29343) кругласутачна;

 

- на інфармацыйны пост  ДПУ “НП “Браслаўскія азёры”  (перасячэнне аўтадарог “Браслаў — Міёры” і “Браслаў — Шаркаўшчына”) з 7.00 да 16.00 ва ўсе дні, акрамя панядзелка і аўторка;

- на базы адпачынку “Дрывяты” (г. Браслаў, вул. Наберажная, т. 8 (02153)  32100) кругласутачна, “Слабодка” (в. Слабодка, т. 8 (02153) 27314) і “Леошкі” (в. Леошкі, т. 8 (02153) 51400) з 8.00 да 17.00, акрамя выхадных і святочных дзён

- у сядзібу “Арэхава” (в. Крукі, т. 8 (029) 779 94 86). Тут пуцёўку выдае арандатар. Тое ж і на возеры Вера (т. 8 (029) 713 77 68).

 

У Шаркаўшчынскім раёне рэалізацыяй пуцёвак займаецца Іодскае лясніцтва (в. Іоды, т. 8 (02154) 34579). Звяртайцеся з 8.00 да 17.00, акрамя выхадных і святочных дзён.

Бясплатнае аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі дазволена членам “Беларускага аб’яднання паляўнічых і рыбаловаў” на наступных вадаёмах фонду запасу рабалоўных угоддзяў:

 

- у Браслаўскім раёне на азёрах Абскрыцелі, Белае, Велікянцы, Войнікішкі, Глыбашчына, Дворнае, Ільжа, Людвінова, Мацешы, Муйсатка, Няўзятка, Альшанка, Прадушнае, Рудавец (згодна з рашэннем Браслаўскага райвыканкама ад 27.08.2009г. № 1297);

- у Міёрскім раёне на азёрах Міёрскае, Ідолта, Дворышча, Сілаўскае, Трубінец, Яноўскае, на рэках Заходняя Дзвіна ў межах раёна, Дзісна, Аута (згодна з рашэннем Міёрскага райвыканкама ад 27.01.2010 г. №46 у рэдакцыі рашэння ад 27.08. 2010 № 808);

 

- на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна дазволена падводнае паляванне на рацэ Дзісна ад н. п. Сямёнавіч да месца зліцця з р. Голбіца, на рацэ Мнюта ад граніцы раёна да зліцця з р. Дзісна; выкарыстоўваць паплавочныя і донныя вуды можна на р. Дзісна ад месца ўпадзення ў яе р. Голбіца да зліцця з р. Бярозаўка і ад зліцця з р. Мнюта да граніцы раёна, а таксама на штучных вадаёмах Галава, Аляксандрава, Казакі; да надыходу ледаставу выкарыстоўваць  жарліцы дазваляецца на р. Дзісна ад зліцця з р. Бярозаўка да зліцця з р. Мнюта і на р. Бярозаўка ад в. Беляі да зліцця з р. Дзісна (згодна з рашэннем Шаркаўшчынскага райвыканкама ад 08.04.2008 г. № 258).

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ, дзяржінспектар

Браслаўскай МРІ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта