Авторизация
 

На нашых балотах становіцца больш людна не толькі з кошт аматараў ягад і рыбаловаў. Нядаўна Жады наведала дэлегацыя настаўнікаў біялогіі з Англіі ў суправаджэнні карэспандэнта вядомай газеты “Таймс”. Гэтая акцыя праводзілася ў рамках года біялагічнай разнастайнасці пры ажыццяўленні сумеснага праекта “Верхавыя балоты Беларусі”. 8 выкладчыкаў разам з нашымі вучонымі абследавалі развіццё расліннасці на балоце Жады. А жылі яны на аграэкасядзібах у Язна.

Пазней такую ж работу на Ельні будзе праводзіць наступная група эколагаў. А беларускія вучоныя рыхтуюць для спецыялістаў апісанне дзвюх экасцяжынак—адну з боку Міёр, другую—ад Шаркаўшчыны. Гэта дазволіць прыезджым біёлагам знаёміцца з раслінным багаццем нашых запаветных мясцін больш мэтанакіравана. А для аматараў прыроды з’явяцца інфармацыйныя стэнды пра балота ў вёсцы Крукі і ва ўрочышчы Дубы.

На сярэдзіну жніўня школьнікі з Чапукоўскай СШ скіруюцца да возера Чорнае, каб абсталяваць месца для турыстычнага лагера.

П. БАГАЛЕЙ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта