Авторизация
 

Парада для ўсіх

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакакольнага асяроддзя Іван Пятровіч Рунда 21 сакавіка правёў “прамую лінію” з насельніцтвам Міёршчыны. Тыя, хто звярнуўся, атрымалі адказы на пытанні, якія цікавілі людзей. Сярод запытаў ёсць агульныя, якія датычаць кожнага.

 

Патрэбна ўбраць дрэвы з могілак. Як правільна гэта рабіць?

—У сельвыканкамах ведаюць парадак уборкі кустоў і дрэў, у тым ліку і на могілках. Трэба звяртацца ў мясцовыя Саветы, праявіць самастойнасць у вырашэнні праблемы. Ні ў якім разе не грэбаваць правіламі тэхнікі бяспекі. Высокія дрэвы ўбраць па сілах толькі падрыхтаваным работнікам, якія спецыялізуюцца на гэтым, маюць вопыт. Яшчэ раз паўтару: пачынаць работы трэба з ведама мясцовага сельвыканкама і пад кіраўніцтвам адказнага работніка. Праблема абмяркоўваецца з грамадзянамі той мясцовасці, дзе могілкі.

 

Ці ёсць якія-небудзь абмежаванні на збіранне журавін вясной?

—Пасля таяння снегу сапраўды некаторыя жыхары ідуць на балоты збіраць журавіны. Ніякіх абмежаванняў няма.

 

Ці будуць устанаўлівацца тэрміны збору ягад-чарніц?

—Тэрміны збору чарніц не ўстанаўліваюцца. Людзі самі бачаць, калі гэтыя ягады паспяваюць. Забараняецца толькі збіраць іх рознымі прыстасаваннямі, якія наносяць шкоду ягаднікам.

 

У населеных пунктах Віцебшчыны праводзяцца месячнікі па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні гарадоў, пасёлкаў і вёсак. Гэта датычыць і Міёршчыны. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці, установы павінны прывесці ў парадак уласныя, а таксама замацаваныя за імі тэрыторыі. За зіму накапілася смецце, якому не месца ў гарадах і населеных пунктах. Неабходна навесці парадак у індывідуальным сектары, адрамантаваць і пафарбаваць фасады будынкаў. Увага будзе ўдзяляцца пасадцы новых дрэў, традыцыйнаму кветкаваму афармленню месц, дзе мы жывём.

 

Яшчэ адна тэма, якая пастаянна ўзнікае вясной,— выпальванне травы. Рабіць гэта катэгарычна забараняецца. Непаслухмяных чакаюць адміністрацыйныя пакаранні. З 1 красавіка базавая велічыня павялічана, а значыць, штрафы большыя.

 

Запісаў Л. КАСАТЫ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта