На асобных участках паляўнічых угоддзяў Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў — на балоце «Ельня» і прылягаючай да яго тэрыторыі — у адпаведнасці з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў аховы навакольнага асяроддзя ад 21.02 2012 г. №5 устаноўлена забарона палявання ў вясенні сезон на вада-плаўную дзічыну (гусака белалобага і шэрага, канадскую казарку, крыжанку, гусака-гуменніка).
Межы тэрыторыі, на якой не дазваляецца паляванне:
на поўначы — ад вёскі Чэрасы ў паўночна-усходнім напрамку па аўтамабільнай дарозе Р14 праз в. Малая Кавалеўшчына, Пераслова, Відокі да Туркова;
на ўсходзе — ад вёскі Туркова ў паўднёвым напрамку па аўтамабільнай дарозе праз Навінцы, Дзянісова, Баслакі, Сіцькова-2 да Сакалова;
на поўдні — ад вёскі Сакалова па аўтамабільнай дарозе на паўднёвы захад праз Людвінова, Зорку, Іванова, Баяры-1, Юзафова да Германавіч;
на захадзе — ад вёскі Германавічы ў паўночна-заходнім напрамку праз Дзікева, Красоўшчыну, Стары Пагост, далей у паўночным напрамку праз Юндзялова, Наўгароды, Цілеўцы, Дворнае Сяло, Свярдлы да в. Чэрасы.
За паляванне ў забароненым месцы грамадзяне прыцягваюцца да адказнасці.