Первоцветы

Первоцветы Першацветы з’яўляюцца на свет адразу пасля таяння снегу і хутка развіваюцца, нягледзячы на вясновую прахалоду. Праз тыдзень-другі яны ўжо квітнеюць, а яшчэ праз 2-3 у іх з’яўляюцца плады з насеннем. Пры гэтым іх надземная частка высыхае, а ў зямлі застаюцца клубні, цыбуліны, карэнішчы, багатыя пажыўнымі рэчывамі, якія дазволяць будучай вясной з’явіцца новым раслінам. У Беларусі растуць ветраніца лясная, прастрэл лугавы або сон-трава, пячоначніца высакародная, пралескі і пералескі, ландыш майскі і іншыя.

 

Пасля доўгай халоднай зімы шмат радасці дастаўляюць пралескі. Але гэтых прыгожых раслін становіцца ўсё менш, таму сёлета асабліва востра паўстае праблема аховы раннеквітенеючых раслін. Іх масавы збор з пашкоджаннем каранёвай сістэмы для многіх відаў стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджвання.

 

Прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты, ветраніца лясная, першацвет высокі, купальніца еўрапейская, раўнаплоднік васілістніковы, фіялка тапяная ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Іх незаконны абарот, а таксама выдаленне і здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да гібелі, скарачэння колькасці або парушэння асяроддзя росту, забараняюцца. За гэта прадугледжаны штрафныя санкцыі на грамадзяніна — у памеры ад 10 да 30, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 150, на юрыдычную асобу — ад 25 да 500 БВ.

 

Сярод першацветаў маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове  рэдкія віды і звычайныя — цюльпан лясны, першацвет вясновы, пералеска высакародная (пячоначніца), чубатка полая.

Збіраючы і прадаючы першацветы, мы губім іх, а купляючы — заахвочваем браканьераў. Лепш любавацца імі ў прыродзе, гэтым мы захаваем прыгажосць для будучага пакалення.

 

Л. КАПРАНАВА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.