Авторизация
 

Шаленства

Летась у раёне ў 1,4 раза паменшылася колькасць выпадкаў шаленства ў жывёлы. Яны зарэгістраваны ў Павяцкім, Мікалаёўскім, Завуццеўскім і Язненскім сельсаветах, выяўлены дзве хворыя лісіцы, па адным янотападобны сабака, кот і конь. У папярэднім годзе было 7 выпадкаў.

 

Летась за антырабічнай дапамогай звярнулася 49 чалавек, што ў 1,6 раза менш папярэдняга года. Ад шалёнай жывёлы пацярпела 5 чалавек, у 3 разы менш, прышчэпкі зроблены 29-і (у 2010-ым — 37).

 

Рызыка сустрэцца з хворай жывёлай застаецца, у першую чаргу для вяскоўцаў. Аб гэтым напамінае выпадак у Магілёўскай вобласці, дзе ў чэрвені мінулага года ўкус дамашняй кошкі аказаўся смяртэльным для яе гаспадыні.

Шаленства (водабаязь) — вострае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца спецыфічным вірусам і з’яўляецца смяртэльным для жывёлы і чалавека. Яго распаўсюджваюць лісіцы, ваўкі, янотападобныя сабакі, дамашнія і сельскагаспадарчыя жывёлы.

 

Калі здаровыя дзікія жывёлы заўсёды пазбягаюць сустрэч з чалавекам, то дружалюбнасць і агрэсія драпежнікаў павінны заўсёды насцярожваць. Ад іх шаленства перадаецца дамашнім катам і сабакам, сельскагаспадарчай жывёле, можа пацярпець і чалавек. Небяспечныя ўкусы, драпіны, асліненне скуры. Вось таму захоўвайце наступныя правілы:

 

-усіх сабак і катоў трэба штогод прышчэпліваць супраць шаленства;

-дамашняга сабаку на вуліцы трымайце на кароткім павадку і ў намордніку, не дапускайце яго да бадзячых суродзічаў, выгульвайце ў спецыяльна адведзеных месцах;

-пры першых прыкметах неўласцівых паводзін жывёліну неадкладна пакажыце ветурачу;

-у выпадку ўкусу любой жывёлай адразу звярніцеся за кваліфікаванай медыцынскай дапамогай;

-за жывёламі, якія нанеслі вам раны, неабходна ўстанавіць 10-дзённае назіранне, калі пасля такога тэрміну яна засталася здаровай, курс пачатых антырабічных прышчэпак можна спыніць;

-пазбягайце кантактаў з дзікімі жывёламі, якія з’явіліся ў населеным пункце, у вас у двары, аб гэтым тэрмінова паведаміце ў ветэрынарную службу;

-пры выяўленні трупаў жывёлы не датыкайцеся да іх, паведаміце ветслужбе;

-калі жывёла ўкусіла, неадкладна і старанна прамыйце рану мыльным растворам, краі апрацуйце спіртам ці ёднай настойкай і звярніцеся за медыцынскай дапамогай.

Памятайце, чым раней пачнуцца прышчэпкі, тым больш надзейна яны абароняць ад шаленства.

 

Р. МАЛІНОЎСКІ,

 галоўны санітарны ўрач;

А. ТАНКАВІД,

 загадчыца аддзела эпідэміялогіі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта