Авторизация
 

Платная рыбная лоўля

На пачатак лютага ў Браслаўскім раёне платная аматарская рыбная лоўля была арганізавана на наступных вадаёмах Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”: Альбенаўскае (Бекешкі), Бярэжжа, Богінскае, Балойса, Вялікая Ельня, Болта, Багданаўскае, Войса, Высокае, Волас Паўночны, Волас Паўднёвы, Дрывяты, Дубро, Ельна, Золава, Мядведна, Недрава, Неспіш, Абаб’е, Поцех, Рака, Саванар, Снуды, Струста, Святцо, Цно, Доўгае, Берца, Загорнае, Каменка, Мізярышкі, Астравітна, Плуцінок, на рэках Дрысвятка, Друйка;

у ПТУП “Карловіч” — на возеры Ажэхава (Арэхава);

у фермерскай гаспадарцы “Вікторыя Вера”—на возеры Вера.

 

На ўсіх астатніх вадаёмах Браслаўскага раёна, у тым ліку і на тэрыторыі Нацыянальнага парку, аматарская рыбная лоўля праводзіцца бясплатна.

У адпаведнасці з рэжымамі аматарскай рыбнай лоўлі, якія ўстаноўлены названымі карыстальнікамі рыбалоўных угоддзяў, на адзначаных вадаёмах дазволена адначасовае выкарыстанне аднаго ці розных відаў прылад з агульнай колькасцю кручкоў не больш 10 на аднаго рыбалова.

 

Аматарская рыбная лоўля з адначасовым выкарыстаннем аднаго ці розных відаў прылад з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 на рыбалова дазваляецца бясплатна тым, хто з’яўляецца членамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” на наступных вадаёмах фонду запасу рыбных угоддзяў:

-у Браслаўскім раёне гэта азёры Абскрыцелі, Белае, Велік`янцы, Войнікішкі, Глыбошчына, Дворнае, Ільжа, Людвінова, Мацешы, Муйсатка, Няўзятка, Альшанка, Прадушнае, Рудавец;

-у Міёрскім раёне — Міёрскае, Ідолта, Дворышча, Сілаўскае, Трубянец, Яноўскае, а таксама Заходняя Дзвіна ў межах раёна, рэкі Дзісна і Авута;

-у Шаркаўшчынскім раёне — рака Дзісна ў межах раёна, азёры Княж, Валозева, Скно.

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ,

дзяржінспектар.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта