Любовь к болоту у жительницы Миорского района Касинии навсегда

Хранительница Ельни, аттестованный экскурсовод, хозяйка агроэкоусадьбы "просто Кася", любимая в родной край и его природу, волшебная составляющая которой – болота. Давно и близко знаком с Кассинией Казаченок читатели районной газеты. Не раз давала интервью журналистам областных и республиканских СМИ. Гостеприимная и неиссякаемая, как сама природа, она манит к себе снова и снова.

 

Захавальніца Ельні, атэставаны экскурсавод, гаспадыня аграэкасядзібы «Проста Кася», улюбёная ў родны край і яго прыроду, чароўны складнік якой – балоты. Даўно і блізка знаёмы з Касініяй Казачонак чытачы раённай газеты. Не раз давала інтэрв’ю журналістам абласных і рэспубліканскіх СМІ. Гасцінная і невычэрпная, як сама прырода, яна вабіць да сябе зноў і зноў.

У райскім куточку

– У мінулым сезоне прыняла 800 турыстаў. Уявіце, наколькі ў мяне сяброў паболела, – радуецца Касінія Іосіфаўна.

Хутка пяць гадоў, як зарэгістравала аграсядзібу «Проста Кася» ў Камянполлі. Прагулкі па балоце – адна з тых паслуг, якая найбольш прываблівае аматараў дзікай прыроды. У запасе экскурсавода некалькі маршрутаў. Большасць турыстаў выбірае экасцежку Азяраўкі-Ельня, папулярны і бярвеністы насціл, што вядзе да возера Курганістага. З Камянполля можна прагуляцца на балота Мох, ёсць маршрут па гэтым балоце ад Дзедзіна да возера Чорнае. Часам завяршаюцца прагулкі ў Хараброве – ля бацькоўскага дома Касініі, дзе цяпер зімуе.

– Трэцюю зіму тут. У першую перыядычна прыязджала з ліхтарыкам, бо ў доме не было электрычнасці. Другую зімавала з генератарам, што турысты падарылі. На трэцюю электрычнасць правяла, – расказвае гаспадыня. – Дамоў у вёсачцы дзесяць, але зімой я тут адзіная жыхарка. Пошта не ходзіць, мінае месцейка аўталаўка, за прадуктамі ў райцэнтр езджу. Аднойчы дарогу завеяла і некалькі дзён не расчышчалі – булкі пякла.

Райскі куточак. Так называе Касінія Казачонак сваю малую радзіму, дзе выгоды цывілізацыі можна пералічыць на пальцах адной рукі. З часам плануе стварыць у бацькоўскім доме музей народнага побыту, збірае экспанаты. Тут – у жывой цішыні, на ўлонні прыроды – ёй спакойна і хораша. Гэтае месца сілы сагравае і сілкуе энергіяй. Адсюль бярэ выток любоў да прыроды, у тым ліку і да балот.

Вакол Моху і па Ельні

– Любоў не прыходзіць, яна ёсць заўсёды, – заўважае суразмоўніца. – Можна сказаць, я вырасла ў лесе і на балоце. Вучаніцай пачатковых класаў хадзіла ў школу за чатыры кіламетры праз лес і ля балота. З бабуляй ішла па грыбы і ягады, з татам – рыбачыць і паляваць. І цяпер усё гэта вельмі люблю. Рада, што маё роднае Хараброва – гэты ўнікальны куточак – засталося некранутым, і цяпер мае ўнукі таксама могуць тут гуляць, як я калісьці.

Унукаў у Касініі Іосіфаўны чацвёра. Сафія, Валерыя, Злата і Елісей з задавальненнем адпраўляюцца з бабуляй на рыбалку, катаюцца з ёй на лодцы, знаёмяцца з чароўным светам мясцовых балот, азёр, рэк і лясоў. Саму Касінію асабліва вабіць блізкае з маленства балота Мох.

– З аднаго боку гэтага балота – у Хараброве – я нара-     дзілася, з другога – у Міёрках-2 – расла, у трэцім – Камянполлі – замуж выйшла, – знаёміць са сваёй жыццёвай «кругасветкай» вакол балота. – Пазней адкрыла для сябе Ельню. Аднойчы давялося правесці там увесь водпуск: дапамагала тушыць пажар. Чым можна дапамагчы? Збіваць галінамі агонь, утаптваць мох, каб насычаўся вільгаццю, абкопваць участкі, каб не дапускаць распаўсюджвання агню.

Розным Кася бачыла балота і любіць яго любым. І ў сцішаным палоне зімовага маўчання, і ў вясновым абуджэнні, калі замест снегу засцілаюць прастору белыя кветачкі падвею (рус. пушица), і ў прывабных летніх уборах, і ў безлічы яркіх асенніх фарбаў. І спустошаным агнём, і засмечаным пасля няўдзячных гасцей.

– Трэба быць беражлівым да прыроды. Не кідаць акуркі на сухі мох. Ад іх – яшчэ цёплых – ён пачынае тлець, вецярок па- дзьмуў – вось і агонь. Смецце за сабой прыбіраць. Ад гэтага ж і на душы чысцей становіцца, – заўважае Касінія Іосіфаўна. – А прырода заўсёды аддзячыць – ягадамі, грыбамі, рыбай. Ніколі не вярталася з лесу ці балота з пустымі кошыкамі.

 У радасць кожная сустрэча

Падабаецца збіраць баравікі на балотных астравах турыстам. Ім сельскі гід імкнецца перадаць сваю любоў да прыроды, паказаць усё яе хараство: ад імклівых маленькіх мурашоў да неабсяжных прастораў лясоў і балот. Шчасціць паназіраць, як частуецца лось галінкамі дрэва, як грацыёзна плыве па вадзе вуж, на якім этапе працэс будаўніцтва ў бабра. А якая асалода вярнуцца з прагулкі, раскласці вогнішча, пасмажыць на ім яешню і доўга размаўляць, дзяліцца ўражаннямі, седзячы ля кастра.

– Хто ўпершыню бывае на балоце, цалкам змяняе сваё меркаванне пра яго. Упэўніваюцца, што гэта зусім не цёмнае няўтульнае месца, – гаво-      рыць экскурсавод. – Найбольш жадаючых пабачыць балота ўвосень. Нярэдка ў верасні і кастрычніку выпадаюць па дзве экскурсіі на дзень.

Касінія рада кожнай новай сустрэчы з балотам. Гэта таксама яе месца сілы. Таму Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў, што адзначаецца 2 лютага, для яе не проста дата ў календары. Віншуе сваіх таварышаў-аднадумцаў і атрымлівае віншаванні ад іх. Адзначыць сёлетнюю дату планавалі лыжнай прагулкай.

– Усе любяць ваду, балота, увогуле прыроду. Значыць, усіх можна віншаваць з гэтым днём, – лічыць суразмоўніца. – Я без прыроды і малой радзімы не магу. Ніхто і нішто не адорвала мяне такой працяглай радасцю, як гэтыя воды ракі Хараброўкі, балоты Мох і Ельня, і ўся прырода, чый дэвіз – вечнае абнаўленне.

Паліна Стома.
Фотаматэрыял з асабістага архіва Касініі КАЗАЧОНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий