Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Фермам  — парадак


Штогод пракуратура вобласці правярае выкананне прыродаахоўнага заканадаўства ў сельгасарганізацыях. Па гэтай прычыне абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абавязаў райінспекцыі ў студзені правесці абследаванні жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, размешчаных у водаахоўных зонах, звярнуць увагу на своечасовы вываз арганікі, выключыць выпадкі перапаўнення гноесховішчаў і накапляльнікаў, не дапускаць накапліванне арганікі ля ферм.

 

11 студзеня спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праверылі сельгасарганізацыі “Юбілейны”, “Язна” і “Папшулі”, звярталі ўвагу спецыялістаў і кіраўнікоў на пытанні рацыянальнага водакарыстання, размяшчэння адходаў, у тым ліку ад паморку і забою жывёлы. Праверана 17 жывёлагадоўчых аб’ектаў. У “Юбілейным” выяўлена самавольнае водакарыстанне. Дырэктар прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. У гаспадарцы не вядзецца ўлік адходаў, не арганізаваны іх раздзельны кантэйнерны збор. Тэрыторыя фермы “Канцэрава” не ачышчана ад рэшткаў грубых кармоў, гною.

 

Майстэрня на працягу гадоў не прыводзіцца ў належны санітарны стан. Па тэрыторыі раскіданы металалом, пакрышкі. З пляцоўкі захавання металалому арганізаваны яго вываз, але рэшткі засталіся. Складзены пратакол, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты галоўны інжынер. Ва ўнітарным прадпрыемстве “Язна” парадку больш, але некаторыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства заўважаны. На фермах “Іст”, “Глінскія” ў розных месцах параскіданы корм, гной. Лепшая сітуацыя на прыфермскіх тэрыторыях “Курылавічы”, “Язна”. Адказныя асобы папярэджаны, устаноўлены тэрміны выпраўлення хібаў.

 

У ААТ “Папшулі” на ўсіх воданапорных вежах устаноўлена аўтаматыка. Недахоп у тым, што яна не адрэгулявана. Гэта выяўлена на фермах “Чалнічына”, “Малькавічы”, “Казлоўцы”. У выніку з напоўненых вежаў вада выцякае, утвараюцца ледзяныя нарасты, што можа прывесці да разбурэнняў аб’ектаў.

Неабходна працягваць добраўпарадкаванне прыфермскіх тэрыторый, адрамантаваць пад’езд да фермы “Мядзведзева”.

 

Шмат гною каля фермы “Казлоўцы”. Вывазка яго адсюль пачалася.

На тэрыторыі мехмайстэрні значныя запасы зношаных шын. Падкрэслім, што пастановай Мінпрыроды №5 ад 21 студзеня 2008 года ўстаноўлена патрабаванне: запасы непатрэбнай гумы не павінны перавышаць адной тоны.

 

Рэйдавая брыгада

пад кіраўніцтвам начальніка

райінспекцыі прыродных рэсурсаў

і аховы навакольнага асяроддзя І. Рунды.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта