У сувязі з наступленнем чацвёртага класа пажарнай небяспекі з 19 мая на Міёршчыне дзейнічае забарона на наведванне лясоў.
у лес нельга ні заходзіць, ні заязджаць.
За парушэнне гэтых норм пагражае буйны штраф. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі ў раздзеле «Карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў». Удакладніць гэта можна і ў лясгасе ці бліжэйшым лясніцтве, у сацыяльных сетках і на сайце лясгаса.
Калі заўважылі дым ці загаранне – тэрмінова паведаміце пра гэта ў лясгас на нумар 5 75 28 або ў бліжэйшае лясніцтва.
Валянціна ШЫМУКОВІЧ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзісненскага лясгаса. Фота для ілюстрацыі.