Охота на кабана

Паляванне на дзіка

 

У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання 31 снежня 2011 года заканчваецца час здабывання дзіка загонным спосабам. Аднак з 1 студзеня да 30 красавіка на працягу сутак дазволена паляванне на дзіка ружэйным спосабам з засады, з вышак. Можна здабываць дарослых самцоў, маладняк да 2-х гадоў любога полу.

 

Для здабычы дарослых жывёл дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй пулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную толькі з кулявымі патронамі. Для маладняку да двух гадоў прымяняюцца наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольная з выкарыстаннем кулявых патронаў і забяспечаных карцеччу  дыяметрам 6,5 мм і больш.

 

Ю. РАКЕЛЬ,

дзяржінспектар

Браслаўскай МРІ АЖ і РС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.