По 31 декабря продлится загонная охота в Беларуси

 Па 31 снежня доўжыцца самае папулярнае ў Беларусі паляванне – загоннае.


Сёлета адкрыццё загоннага палявання на капытных супадае з пачаткам асенне-зімовага сезону здабычы пушных паляўнічых жывёл, што традыцыйна стартуе з зайца-русака і зайца-беляка з дыпламаванымі ганчакамі. З 5 лістапада пералік дазволеных да здабычы пушных жывёл папоўніцца вавёркай, лясной і каменнай куніцамі, норкай амерыканскай, андатрай і лясным тхорам. Прадоўжыцца асенне-зімовы сезон палявання на пушных па 29 студзеня наступнага года.

Дазваляецца здабываць ваўка, шакала, лісіцу, янотападобнага сабаку, варону шэрую і сароку.

Найбольш папулярныя аб’екты загоннага палявання на капытных – лось, высакародны алень, казуля і дзік. Здабываць іх можна ў светлы час сутак. Пры гэтым дапускаецца паляваць на жывёл любога полу і ўзросту з улікам устаноўленых для паляўнічай гаспадаркі норм іх адабрання, у тым ліку па полу, узросту і якасці: трафейныя ці нетрафейныя.

Для здабычы лася, аленя высакароднага, лані, дарослага дзіка старэй за два гады можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тысяч джоўляў, гладкаствольную з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты. На аленя плямістага, казулю, муфлона і маладняк дзіка да двух гадоў дазволена браць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1,5 тысячы джоўляў, гладкаствольную з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты. Пароды сабак, якія выкарыстоўваюць на загонным паляванні, вызначаюцца па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Уладзімір ЯГОРАНКАЎ, старшы дзяржінспектар Браслаўскай МРІ АЖіРС.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.