Авторизация
 

На тэрыторыі Міёрскага раёна працягваецца барадзьба з баршчэўнікам Сасноўскага

 Сёлета выдзелена 120 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў для рэгулявання распаўсюджвання і колькасці баршчэўніку Сасноўскага на тэрыторыі Міёрскага раёна. Значныя фінансавыя ўліванні на працягу апошніх двух гадоў сведчаць пра сур’ёзнасць праблемы і аналагічны падыход дзяржавы да барацьбы з інвазіўнай раслінай.

 

Вынік ужо бачны: большасць плошчаў, якія апрацавалі летась ядахімікатамі, або не далі ўсходаў у гэтым сезоне, або іх шчыльнасць значна знізілася. І летась, і сёлета ўдзячны за садзейнічанне індывідуальнаму прадпрымальніку Яўгену Анжэнка. Цяпер працуе дзве яго брыгады, штодня ў залежнасці ад умоў надвор’я апырскваюць да дзесяці гектараў земляў, занятых баршчэўнікам. Моцныя майскія дажджы знізілі тэмпы работ, але яны ўжо на стадыі завяршэння. Апрацоўвалі і сельскагаспадарчыя, і землі агульнага карыстання ў населеных пунктах.

 
Усяго работы па знішчэнні баршчэўніку будуць выкананы хімічным спосабам на плошчы больш за 245 гектараў. Аднак не думайце, што наёмныя брыгады за бюджэтны кошт змогуць знішчыць усю інвазіўную расліну ў раёне. Для гэтага трэба прыкласці намаганні і землекарыстальнікам. Не варта забывацца пра механічныя метады барацьбы: скошванне, разворванне. Асабліва гэта мае дачыненне да асабістых падворкаў. Уся адказнасць за ўтрыманне прыватных зямельных участкаў ляжыць на ўладальніках. Непрыняцце мер па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць.

 

Аляксандр ВАЯВОДАЎ.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта