Авторизация
 

Колькі каштуе спаліць траву

 Настаў час прыбраць усё тое, што хавалася пад снежным покрывам. Хтосьці лічыць найлепшым спосабам выпальванне сухой травы. Аднак гэта разам з сельскагаспадарчымі паламі становіцца сапраўдным экалагічным бедствам.

 
Травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў ветранае надвор’е, іх цяжка стрымаць і спыніць. Самыя сур’ёзныя наступствы бываюць, калі маленькі агонь пераўтвараецца ў тарфяныя і лясныя пажары, дзе гінуць звяры і птушкі.

 
Згодна з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», выпальванне сухой расліннайсці (сухіх раслін) і яе рэшткаў на карані забаронена.

 

За парушэнне прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з КаАП. З 1 сакавіка сёлета ўстаноўлены наступныя меры:
- арт. 16.21 ч. 2. Парушэнне патрабаванняў па захаванні пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках, якое прывяло да знішчэння ці пашкоджання лесу (тарфяніку), цягне накладанне штрафу да 30 базавых велічынь;
- арт. 16.40. Незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на карані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках прадугледжваюць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых;
- арт. 16.41. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах ацэньваецца штрафам да 12 базавых.

 
Акрамя таго, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на карані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў юрыдычныя і фізічныя асобы кампенсуюць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю (пастанова Савета Міністраў ад 17 ліпеня 2008 года № 1042). Яе памер вызначаецца згодна з указам ад 24 чэрвеня 2008 года № 348.

  

Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта