Авторизация
 

Набылі моц новыя правілы палявання

 Новыя правілы палявання набылі моц з 1 студзеня 2021 года.

 

Цяпер паляўнічым можна стаць з 16 гадоў, пры гэтым да 18-ці палюем толькі безружжовым спосабам. Усе бланкі на здабычу паляўнічых жывёл: пуцёўкі, дазволы – дзейнічаюць да 1 красавіка 2021 года. Тэрмін дзеяння дазволу на нашэнне і захоўванне паляўнічага ружжа павялічыўся да пяці гадоў (раней было тры). Да пяці гадоў цяпер сапраўдная медыцынская даведка (раней – год).

 
Пры выдачы дзяржаўнага пасведчання на права палявання скасавана картка ўліку парушэнняў, а рэгістрацыйныя дакументы на паляўнічых сабак і лоўчых птушак выключаны з пераліку абавязковых, якія трэба мець пры сабе.

 
Дзяржаўнае пасведчанне на права палявання старога ўзору сапраўднае да завяршэння тэрміну дзеяння і мяняць яго на новае не трэба.

 

Вадзім ЯГОРАНКАЎ, старшы дзяржінспектар Браслаўскай МРІ АЖ і РС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта