Авторизация
 

Для палявання на бабра і выдру кіраўнік не прызначаецца (частка 2 пункта 110 Правілаў). Асоба, якой выдадзены разавы дазвол на здабычу і пуцёўка, нясе адказнасць за выкананне ўсіх патрабаванняў. Нават пры арганізацыі брыгад па здабычы гэтых жывёл кожнаму паляўнічаму выдаюцца адпаведныя індывідуальныя разавыя дазволы і пуцёўкі да іх. Такім чынам, кожны выконвае абавязкі кіраўніка палявання, у тым ліку пры закрыцці разавага дазволу і запаўненні справаздачы аб яго выкарыстанні.

 

Пры афармленні разавага дазволу на здабычу бабра (выдры) ва ўсіх талонах на перавоз прадукцыі палявання карыстальнік угоддзяў запаўняе радок “від прадукцыі палявання”, у якім указваецца “бабёр” (“выдра”). У выпадку, калі ў самалоў пры здабычы бабра трапіла выдра (ці наадварот), у справаздачы ўказваецца фактычна здабытая жывёла (частка 3 пункта 206). Радок “подпіс, прозвішча, ініцыялы кіраўніка палявання” і раздзел “За разавы дазвол заплачана” паляўнічы не запаўняе. Пол здабытага бабра пры цяжкасцях з яго вызначэннем можа ўказвацца не на месцы здабычы, а пасля зняцця скуры. Астатнія графы справаздачы паляўнічы запаўняе ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл. Толькі пасля гэтага разавы дазвол лічыцца закрытым.

Раздзел “За разавы дазвол заплачана” запаўняецца адказнай асобай карыстальніка паляўнічых угоддзяў, які прыняў закрыты разавы дазвол, а таксама грашовыя сродкі ці дакумент аб аплаце. Пры тым у радку “прозвішча, ініцыялы кіраўніка палявання” ўказваецца гэтая адказная асоба, а ў радку “Дата” — дзень здачы разавага дазволу. Гэты раздзел аб выкарыстанні разавага дазволу падпісваецца паляўнічым і адказнай асобай карыстальніка паляўнічых угоддзяў, які прыняў разавы дазвол.

 

Ю. РАКЕЛЬ,

дзяржінспектар Браслаўскай

міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта