Авторизация
 

Барацьбу з агрэсарам-баршчэўнікам вядуць на Міёршчыне

 У раёне актыўна вядзецца барацьба з баршчэўнікам. Пры нарыхтоўцы траў яго пасевы не міналі косы. У час падрыхтоўкі плошчаў для сяўбы азімых, найперш рапсу, звяртаецца ўвага, каб па занятых агрэсіўнай раслінай участках прайшліся трактарныя плугі. Шырыцца выкарыстанне хімічных сродкаў. 

 

Раней лічылася, што на Міёршчыне захопнікам акупіравана толькі 38 гектараў няўдобіц, прыдарожных палос і закінутых сядзіб. Дадатковае даследаванне летась павялічыла плошчы да 255 га. І не сказаць, што лічба канчатковая. Але ўсведамленне праблемы дазволіла актывізаваць барацьбу з інвазіўнай раслінай. Раёну з гэтай мэтай сёлета выдзелены значныя фінансавыя рэсурсы з абласнога бюджэту. Сродкі па прамым прызначэнні выкарыстоўвае індывідуальны прадпрымальнік Яўген Анжэнка.


 – Я выйграў тэндар на барацьбу з баршчэўнікам хімічнымі сродкамі на сайце дзяржзакупак і цяпер займаюся гэтай справай па ўсёй краіне, – тлумачыць Яўген Мікалаевіч. Па адукацыі ён эканаміст, але таксама быў заняты ў іншых сферах – забеспячэнні, сістэме аховы працы. Некалькі гадоў таму заняў вольную нішу ў барацьбе з інвазіўнымі раслінамі хімічнымі сродкамі ў родным Хоцімскім раёне на Магілёўшчыне, з брыгадай у пяць чалавек выйшаў на абшары ўсёй краіны.


– Мы ўжо закончылі работы ў Туркоўскім сельсавеце, бакавай сумессю прэпаратаў «Тарсан» і «Тарнада» апрацавалі больш за 80 гектараў угоддзяў, захопленых баршчэўнікам, – працягвае размову Яўген Мікалаевіч. – Штодзённая прыбаўка складае каля сямі гектараў.


Чырвоны мікрааўтобус ліквідатараў баршчэўніку мы сустрэлі ля царквы ў Чэрасах. Іх суправаджала старшыня Міёрскага сельвыканкама Галіна Шынкевіч.


 – Мы ўжо працавалі ў Пад’ельцах, Канахах, Свярдлах, Дворным Сяле, – пералічвае вёскі свайго сельсавета Галіна Васільеўна. – Цяпер будзем рухацца ў напрамку Літоўчыкаў, Захарнёў, Грэцкіх. Папярэдне аб’язджаю кожны населены пункт, вызначаю аб’ёмы работ. Гутару з уладальнікамі сядзіб, растлумачваю неабходнасць справы і меры перасцярогі. Асаблівая ўвага вяскоўцам, што трымаюць пчол, іх гаспадарка не павінна пацярпець. Непасрэдна на палях барацьбу з баршчэўнікам узначальваюць галоўныя аграномы сельгаспрадпрыемстваў «Пад’ельцы» і «Чэрасы» Міхаіл Панкрат і Уладзіслаў Карсюкевіч.


Праца з хімпрэпаратамі летам няпростая. Жнівень аказаўся даволі цёплым, часам нават спякотным, а трэба апранаць спецыяльны плашч ці камбінезон, маску, рэспіратар. Ранцавы апырсквальнік таксама нялёгкі, запаўняецца 13 літрамі вадзянога раствору хімпрэпаратаў. Гэтай колькасці дастаткова для апрацоўкі 13 – 15 сотак зараснікаў у залежнасці ад іх гушчыні, яна расходуецца за 5 – 15 хвілін. І новая запраўка.

 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта