Авторизация
 

Агульны клопат і асобны збор. Экалагічную акцыю правялі школьнікі ў Павяцці

 З кожным годам павялічваюцца тэмпы росту бытавога смецця, што дадае трывогі. Вывучылі праблему і вырашылі яе вучні Павяцкай школы.

Да бытавога смецця адносяцца розны пластык, штучныя матэрыялы, з якіх зроблены ўпакоўка, адзенне, хатнія рэчы, батарэйкі, электроніка. Яны распадаюцца сотні гадоў, а некаторыя і больш, выдзяляючы пры гэтым таксіны ў глебу, ваду і паветра. Поліэтыленавы пакет, які паслужыў вам дваццаць хвілін, застанецца на палігоне і праз сто гадоў. Але ж многія бытавыя адходы можна перапрацаваць і пусціць у справу. Дзякуючы гэтаму зменшым аб’ёмы захавання смецця, сэканомім прыродныя рэсурсы.


Вучні Павяцкай яслі-сад – сярэдняй школы абследавалі аграрадок Павяцце. Выявілі забароненыя ўчасткі і недахоп смеццевых кантэйнераў на тэрыторыі сельсавета. У рамках адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» звярнуліся з прыродаахоўнай ініцыятывай у Павяцкі сельвыканкам да старшыні Віктара Бандарэнкі. Дзякуючы начальніку раённай інспецыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івану Рунда і майстру ўчастка «Санітарная ачыстка» жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандру Федуковічу ля школы ўстаноўлена пляцоўка з кантэйнерамі для паасобнага збору адходаў. Вучні правялі практычную экалагічную акцыю «Раздзяляй – захоўвай!», дэвіз якой – «Зберажом прыроду разам, а смецце збяром асобна!»


Сёння кожны беларус выкідвае прыкладна 350 кілаграм бытавых адходаў за год. Гэта ў два разы больш, чым 15 гадоў таму. Да таго ж іх склад змяніўся: зусім нядаўна сметніца ўтрымлівала ў асноўным харчовыя і папяровыя адходы, старое адзенне з натуральных тканін, а тэхнікі амаль не было.

Фота для ілюстрацыі.

Вольга САВУЦЬ, філолаг Павяцкай ЯС-СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта