Авторизация
 

У Беларусі пры будаўніцтве будуць часцей выкарыстоўваць драўляныя вокны і балконныя блокі

 Як заўважылі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, гэта пасадзейнічае павелічэнню выкарыстання мясцовых відаў сыравіны і павышэнню эфектыўнасці дрэваапрацоўкі. Вялікае значэнне мае экалагічнасць матэрыялаў, а таксама іх даўгавечнасць. Драўляныя вокны і блокі – гэта імпартазамяшчальная прадукцыя, актыўны пераход да імпартазамяшчэння дасць магчымасць значна палепшыць якасць айчынных драўляных шклопакетаў, знізіць цэны на вокны і дзверы ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Аналіз паказаў, што выкарыстанне драўляных аконных і балконных блокаў не прывядзе да істотнага змянення кошту аб’ектаў будаўніцтва. 

Урад даручыў аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму, рэспубліканскім органам дзяржкіравання, арганізацыям-заказчыкам прадугледжваць выкарыстанне драўляных аконных і дзвярных балконных блокаў пры праектаванні для ўзвядзення, рэканструкцыі і капітальнага рамонту дзіцячых садкоў, школ, паліклінік, што фінансуюцца цалкам або часткова з рэспубліканскага ці мясцовых бюджэтаў. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 16 сакавіка 2020 года № 147. Дакументам рэкамендавана выкарыстоўваць такія блокі пры праектаванні, рэканструкцыі, капітальным рамонце жылых дамоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, а таксама дамоў, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў. Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва ў сваю чаргу неабходна забяспечыць рэгуляванне цэн на драўляныя аконныя і дзвярныя балконныя блокі.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 530
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 148
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 116
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта