Авторизация
 

У свеце берасцянак і варакушак. Першая школа бердвотчара дзейнічала на Міёршчыне

 Школа бердвотчера, организованная общественной организацией «Ахова птушак Бацькаўшчыны» для жителей Миорщины в рамках проекта «Вместе для сообщества и природы: упрочение процесса развития в Миорском районе через партнерство местной власти и гражданского общества», финансируемого Европейским союзом, завершилась. 

Орнитолог Виталий КОЩЕЕВ познакомил с видами птиц, гнездящихся на территории нашей страны. Научил изготавливать домики для пернатых, обустраивать засидки для наблюдения за ними и многому другому. Дважды занятия проходили на природе. Среди учеников – корреспонденты районной газеты.


Желающих погрузиться в мир птиц было много, причем это люди разных сфер и возрастов. В учебной группе школьники, хозяева агроусадеб, педагог, библиотекарь. Виталий Кощеев – энергетик, трудится на Новолукомльской гидроэлектростанции. Бердвотчинг, или наблюдение за птицами – главное увлечение, переросшее в стиль жизни.


Навыкам Виталия можно позавидовать. По одному лишь пению птички безошибочно определяет вид. Знает ареалы обитания и особенности поведения буквально каждого. Не можешь определиться с фотообъективом для бердвотчинга? И тут Кощеев подскажет. Вдобавок профессионально проконсультирует в выборе оптики, определителя птиц. Поделится опытом изготовления засидок для наблюдения за ними укрытия бывают даже плавучими и домиков для пернатых.


Оказывается, очень важно соблюсти размер летка – входного отверстия. Боясь ошибиться в значениях, которые указывал Виталий, привожу указанные на сайте «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Так, если диаметр летка около пяти сантиметров, туда может заселиться скворец, если 3,5 см – большая синица. И так далее.


 Курс длился три недели: восемь встреч в классе, большую часть времени им был читальный зал Миорской центральной библиотеки, и две практические экскурсии. Финальное занятие проходило в окрестностях Перебродья. Здесь увидели, услышали и поманили десятки различных видов, в том числе лесного жаворонка, зарянку, певчего дрозда, зяблика, синицу-московку… Оказывается, мир птиц огромен и интересен, поэтому заслуживает пристальнейшего изучения.


Отрадно, что после школы бердвотчера и я стал различать птиц внешне, например, галку от грача, воробья полевого от его домового сородича, и частично по пению. Оно перестало быть для меня сплошным шумом.

 А что вынесли для себя
остальные выпускники школы бердвотчера?

Кацярына РЫНКЕВІЧ, карэспандэнт: «Іншае вымярэнне перад вачыма»
– Яшчэ нядаўна ў мяне не было ніякай неабходнасці ў біноклі. Цяпер збіраю грошы на гэтую рэч. У думках ужо падношу яго да вачэй, наводжу на галіны дрэва ці кустоў і, мімаволі затаіўшы дыханне, разглядаю птушачку. Асабліва хочацца ўбачыць сінюю сініцу, пра існаванне якой раней і не ведала. А можа ведала, ды забылася. Мару пра сустрэчу з сойкай. Гэтую прыгожую птушку з рудаватай афарбоўкай і сіня-чорнай мазаікай на крыле бачыла вельмі даўно. Шчыра кажучы, раней не звяртала ўвагу на птушыны свет. Ён быццам знаходзіўся для мяне ў іншым вымярэнні.


На заняткі ў школу бёрдвотчынгу запісалася з-за цікаўнасці. Даведацца новае, пашырыць кругагляд. Да таго ж з намі зай- маліся бясплатна. Гэта асабліва важна ў час, калі інфармацыя каштуе нямала. Было б недаравальна ўпусціць такую магчымасць.


 «Пакуль мы тут размаўляем, за акном праспявала вялікая сініца», – заўважыў наш выкладчык, арнітолаг Віталь Кашчэеў у пачатку першага занятка. Птушыную мову ён ведае нібы родную. У гэтым не раз пераконваліся на прагулках у парках і лесе. Не пераставала здзіўляцца, як у птушыным шматгалоссі можна адрозніваць спевы шпакоў, сініц, соек, зелянушак, вераб’ёў і іншых.


Перад першай лекцыяй нам раздалі тэсты. На двух лісточках здымкі птушак. Трэба ўсяго толькі падпісаць кожную. З 12 пазнала толькі сем. І то назвы некаторых указала недакладна. Не сініца, а вялікая сініца, не снягір, а снягір звычайны. Няправільна называць лебедзя проста лебедзем. Ёсць лебедзь-шыпун, лебедзь-клікун, малы лебедзь.


Птушыны свет, сапраўды, нібы асобнае вымярэнне. Дзіўнае, неверагодае, цікавае. Трапіць у яго нескладана – трэба проста азірнуцца навокал. Пільней прыгледзецца, уважлівей прыслухацца. Для мяне стала адкрыццём, што ў парку ля РДК, акрамя крыклівых гракоў жывуць сінія сініцы і зелянушкі. Шкада, не паспела навесці бінокль на каралька ў лесе паблізу Камянполля – маленькая птушачка хутка паляцела далей. Затое колькі эмоцый зведала, назіраючы за палётам кнігавак на полі, за радасным попаўзнем, чыя сяброўка знайшла гняздо ў невялікім дупле дрэва на паўвостраве.


Гледзячы на птушку на карцінцы, здаецца, адразу пазнаеш яе ў жывой прыродзе. На справе гэта не так проста. Можа быць, напачатку. У адным упэўнена: птушыны свет не можа не здзівіць і не захапіць. Ці магчыма спазнаць яго ўвесь? Толькі ў Беларусі налічваецца 325 відаў птушак, а ў свеце – 10,5 тысячы!

Виктория КОНАХ, старшеклассница: «Наблюдать за птицами так интересно!»
– Не только узнала о птицах много нового, но и научилась за ними наблюдать. Это так интересно! Мир пернатых – словно второе измерение, гармонично сосуществующее с нашим. Удивительно, что в Миорском районе так много видов, в их числе даже краснокнижные. Теперь наблюдаю за птицами везде: по дороге в школу и просто во время прогулок.

Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, настаўнік: «Гатовы да конкурсу па фотабёрдынгу»
– У школу бёрдвотчынгу пайшоў пашырыць кругагляд. Як настаўніку геаграфіі і біялогіі мне гэта вельмі цікава. Здзівіла, колькі відаў птушак можна сустракаць штодня, а мы гэтага амаль не заўважаем. Цяпер часцей звяртаю ўвагу на птушак навокал. Даведаўся пра віды, што не былі мне раней знаёмы. Калі ў нашых краях упершыню з’явіцца птушка, што звычайна насяляе іншы рэгіён, хацелася б убачыць яе першым. Цяпер, напэўна, гатовы нават правесці конкурс па фотабёрдынгу.

 Владимир ЖАБЕНОК, хозяин агроусадьбы «Сядзіба аратага»: «Зарядился идеями»
– Помимо фермерского направления развиваю туристическое. На территории усадьбы и в окрестностях организую фотосъемку птиц. У меня их много, прилетают и селятся даже редкие, краснокнижные. Школа бердвотчера зарядила новыми идеями. Особенно интересно было слушать про обустройство засидок и строительство домиков для птиц. Как раз собираемся дуплянки развешивать, и нужна помощь волонтеров.


Удивило, что на курс записалось мало молодежи. Хотя бердвотчинг – направление перспективное. В нашей стране как раз не хватает гидов-рейнджеров со знанием орнитологии. Это отличная возможность хорошо трудоустроиться. У Беларуси, по мнению многих экспертов, есть все шансы стать ведущей страной Европы по экологическому туризму, а наш район в этом плане – один из самых многообещающих.

Таццяна ЦЫЦЫЛІНА, бібліятэкар: «Для сябе адкрыла дзіўны свет»
– Пра школу бёрдвотчынгу даведалася ад супрацоўнікаў праекта «Разам для грамады і прыроды…» Параілі запісацца на заняткі, заўважылі, што гэта вельмі цікава. Сапраўды так. Нават не думала, што ў свеце столькі людзей захоплены назіраннем за птушкамі. Цяпер сама ўважлівей прыглядаюся да птушынага свету. Адкрыла яго для сябе. Не ведала, напрыклад, што існуе некалькі відаў лебедзя, сініцы, вераб’я. Вельмі хачу пабачыць сінюю сініцу. А яшчэ – кральку (рус. варакушку), якая так прыгожа выглядае на карцінцы. Падчас экскурсіі на возеры ў Пераброддзі бачылі лысуху. Сама наўрад ці звярнула б на яе ўвагу. Нядаўна заўважыла голуба-вяхіра. Цяпер не пераблытаю ў палёце белую чаплю з буслом. Увогуле вельмі ўразіла, што побач з намі столькі цікавых птушак. І цудоўна, што ёсць людзі, добра знаёмыя з птушыным светам, якія дзеляцца сваімі ведамі.

Фотаматэрыял аўтара і прадастаўлены праектам.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта