Авторизация
 

Увага, на Віцебшчыне прыманкі з вакцынай супраць шаленства будзе раскідваць самалёт

 З 29 красавіка ў рамках выканання плана супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства на тэрыторыі Віцебскай вобласці, за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў, праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл. Прыманкі з вакцынай будуць раскідваць з самалётаў.

Хуткасць палёту – 150 – 180 км/гадз., вышыня – 150 – 200 метраў, адлегласць – кожныя 500 метраў. На адзін квадратны кіламетр трапляе каля 24 брыкетаў шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў. Яны выраблены з кампанентаў кармоў, якія ядуць драпежнікі, і маюць спецыфічны пах. У прыманцы змешчаны блістэр з вакцынай.


Забаронена браць брыкеты рукамі і скормліваць іх хатняй жывёле. Не дапускаецца кантакт дзяцей з прыманкамі. Пазбягайце знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб не траўмавацца. Калі вакцына трапіла на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа, іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2%-м растворам соды і звярнуцца ў бальніцу.

Фота для ілюстрацыі.
Юрый КОРСАК, выконваючы абавязкі галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта