Авторизация
 

З 1 кастрычніка і па 30 снежня ў светлы час сутак дазволена паляванне загонам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, на лася, аленяў высакароднага і плямістага, дзіка, казулю еўрапейскую, лань еўрапейскую. На тэрыторыях паляўнічых угоддзяў, якія прадастаўлены ў карыстанне дзяржаўным прыродаахоўным установам, лесагаспадарчым арганізацыям Упраўлення справамі Прэзідэнта, сезон будзе доўжыцца да 31 студзеня наступнага года.

 

У гэты ж перыяд дазволена паляванне з засады, з падыходу на працягу сутак.

Напамінаем асноўныя правілы бяспекі пры загонным паляванні.

Кожны стралок, які стаіць на нумары, абавязаны дакладна ведаць размяшчэнне суседніх нумароў і ўсёй стралковай лініі. Суседнія стралкі да маскіроўкі павінны паказаць адзін другому месца свайго знаходжання.

 

Зараджаць зброю дазваляецца толькі на нумары, а разраджаць трэба перад пакіданнем яго.

Стральба на загонных паляваннях робіцца ў адпаведнасці з устаноўленымі карыстальнікамі ўгоддзяў патрабаваннямі, як правіла, пасля выхаду дзічыны на стралковую лінію. У асобных выпадках з дазволу кіраўніка палявання дапускаецца стральба ўнутр акладу пры ўмове забеспячэння бяспекі, пры гэтым адказнасць за вынікі нясе стралок.

 

Загоннае паляванне забараняецца праводзіць пры змярканні, у тумане, у час моцнага снегападу і ва ўмовах дрэннай бачнасці. Нельга выходзіць на сярэдзіну просекі, дарогі ці на супрацьлеглы бок акладу. Забараняецца мяняцца нумарамі, самастойна выбіраць месца і сыходзіць з нумара да заканчэння загону, акрамя выпадку, калі неабходна аказаць неадкладную дапамогу трапіўшаму ў бяду. Забаронена прымяняць самазарадную зброю з ёмістасцю магазіна больш чым на 5 патронаў, а таксама патроны да наразной зброі з абалонкавай куляй і да гладкаствольнай стрэльбы з круглай куляй. Нельга страляць па паляўнічай жывёле з гладкаствольнай зброі на адлегласці больш 50 метраў, з наразной — больш 150 м, а таксама ўздоўж стралковай лініі, за межамі свайго сектара, пасля сігнала аб заканчэнні загону (“адбой”).

 

Стрэлам уздоўж стралковай лініі лічыцца такі, калі куля ці шраціна прайшлі бліжэй за 15 метраў ад суседняга нумара.

Ю. РАКЕЛЬ,

дзяржінспектар Браслаўскай

міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта