Авторизация
 

Забарона на лоўлю рыбы дзейнічае ў Беларусі

 Сёлета зіма і вясна выдаліся цёплымі, раней стала нерасціцца рыба. Таму памяняліся тэрміны забароны на яе лоўлю. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях – з 12 сакавіка па 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай – з 22 сакавіка па 30 мая, у Віцебскай – з 31 сакавіка па 8 чэрвеня. Новыя тэрміны ўстаноўлены пастановай Міністэрства прыроды № 2 ад 4.03.2020, у сярэднім яны змясціліся на 8 – 10 дзён.

Ва ўказаны перыяд вудзіць забаронена, за выключэннем аматарскай рыбнай лоўлі з адным кручком ці адным спінінгам са штучнай прыманкай, з адным адзіночным, двайным або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) або з лёду, са штучных збудаванняў. Аднак нельга лавіць з чыгуначных і іншых мостаў, плацін, ля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у адносінах да якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць. А таксама на адлегласці бліжэй за 50 метраў у абодва бакі ад граніц указаных аб’ектаў.


У гэты перыяд можна лавіць вугра без прамысловай меры ў месцах і на ўмовах, якія штогод вызначае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота для ілюстрацыі.
Вадзім ЖУРАЎСКІ, намеснік начальніка Браслаўскай міжрайінспекцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта