Авторизация
 

Завочны экаквэст па балоце прайшлі міёрскія школьнікі

 Эка-квэст «Яльнянскія рабінзоны» ладзілі для вучняў міёрскіх школ раённы Цэнтр дзяцей і моладзі і ініцыятыўная экалагічная група «ЭКАС» на базе СШ № 2. Мерапрыемства прымеркавалі да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў.

Скарб,
які важна зберагчы

Лёгкія Еўропы, беларускія бярмуды, міжнародны птушыны аэрапорт, журавінавая скарбніца. Усё гэта пра нашу Ельню, чыю каштоўнасць цяжка пераацаніць.
Пра адметнасці самага вялікага ў Беларусі верхавога балота нагадаў дзецям галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Ваяводаў. Адзначыў, што Ельня мае міжнароднае значэнне і ўзята пад ахову, згодна з Рамсарскай канвенцыяй (або Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях. – Заўвага рэд.). Між тым клапаціцца пра гэты скарб прыроды – наша агульная задача.


– Многае залежыць і ад дзяцей, якія стануць дарослымі, – падкрэсліў Аляксандр Яўгенавіч.
Удзячнасць ад раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’явіў школьнікам за актыўны ўдзел у акцыях «Хто, калі не мы» і «Ельня без смецця». У ліку экаваланцёраў – Насця Гайдзель, Арына Шчасная, Віка Сямчонак, Віка Граковіч, Сяргей Шамінка, а таксама педагог Наталля Граковіч.


 Займальнае
завочнае падарожжа

Школьнікаў чакала цікавая пазнавальная гульня. Удзельнікаў падзялілі на тры каманды. Кожная атрымала карту з указаннем маршрута. Усяго шэсць пунктаў. На кожным заданні. Бонус за правільнае выкананне – літары, з якіх на фінішы трэба скласці слова.
На адным прыпынку расказвала пра балотныя расліны Касінія Казачонак. Мірт, расянка, мох-сфагнум, багун, журавіны… Пасля кожную дзеці павінны былі паз- наць па апісанні. У другім пункце чакаў Дзмітрый Васіленка. Разам з ім вызначалі, колькі вады ўбірае мох-сфагнум. Трэцяя станцыя – балотная фаўна. З ёй пазнаёміла Марына Гернат. Затым «рабінзоны» складалі насельнікаў балота – насякомых, змей, яшчарак – з пазлаў.


Чацвёрты пункт – творчая майстэрня. Пад кіраўніцтвам Ксеніі Маскаленка ўпрыгожвалі пернікі. Ласункі і глазуру майстрыца падрыхтавала загадзя. На пятым прыпынку разам з Веранікай Шамінка збіраліся ў паход на балота. Як апрануцца і што ўзяць з сабой? Гэта паказалі на практыцы. Апошняя кропка маршрута – знаёмства з балотнымі птушкамі. Чорнаваллёвая гагара, белая курапатка, залацісты сявец, змеяед, шэры журавель… Пра іх расказваў Андрэй Літвінаў. Дзеці не толькі пабачылі, як выглядаюць птушкі, але і пачулі запісы іх галасоў.


Выкананы ўсе заданні, сабраны ўсе літары. Яшчэ ў сярэдзіне маршрута дзеці здагадаліся, што з іх атрымаецца слова БАЛОТА. Але гэта ніяк не паўплывала на цікавасць да завочнага падарожжа.
Усе ўдзельнікі квэсту атрымалі ў падарунак тэматычныя магніцікі і пернікі, якія самі аздобілі. Каманда пераможцаў узнагароджана сертыфікатам на экскурсію на балота і абед на аграсядзібе «Жураўліная Ельня». Скарыстацца ім змогуць у цёплыя дні.

 У ТЭМУ

Адзін з накірункаў дзейнасці ўтворанай у мінулым годзе ініцыятыўнай экалагічнай групы «ЭКАС» – уборка на Ельні. Як расказала ўдзельніца суполкі Марына Гернат, за сезон вынеслі з балота 50 мяхоў смецця. У асноўным – пластыкавыя бутэлькі і поліэтыленавыя пакеты. Яшчэ замянілі апазнавальныя знакі для ягаднікаў: замест бутэлек павешалі на дрэўцы яркія стужкі з тканіны.

КАМЕНТАРЫЙ

Аляксандр Ваяводаў, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
– Экалагічныя праблемы з кожным годам становяцца ўсё больш надзённымі і ўяўляюць глабальную небяспеку. Ад таго, як нашы дзеці будуць адносіцца да навакольнага асяроддзя, залежыць будучыня. Таму важна выхоўваць у іх адказнасць і беражлівасць да свету прыроды. Адметна, што квэст арганізавалі і правялі спецыялісты і людзі, нераўнадушныя да праблем экалогіі. Разам з адной з каманд я прайшоў усе пункты маршрута. Цікава, пазнавальна, крэатыўна. Для дзяцей гульня – самы эфектыўны спосаб спазнаваць новае. Між тым і дарослым цікава было паўдзельнічаць.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 249
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 883
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 176
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 638
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 394
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта