Авторизация
 

Хто есць пластмасу без шкоды для здароўя

 Па меры таго як чалавецтва засмечвае навакольнае асяроддзе, жывёлы прыстасоўваюцца да такога жыцця, як могуць. Раней, напрыклад, звычайная кватэрная моль паядала толькі натуральнае футра, суконныя ніткі і тканіну. Сучаснае пакаленне шкоднікаў не адмаўляецца нават ад капронавых калготак. Праўда, кажуць, вусені адзежнай молі (бывае яшчэ харчовая) ядуць сінтэтыку ўпрыкуску з часцінкамі нашай скуры, якія практычна заўсёды застаюцца пасля нашэння. Справа ў тым, што молі патрэбны бялок. Калі няма варыянтаў, нават прыправа з сінтэтычнай ніткі падыдзе.

Дарэчы, сустракаюцца і зусім бязбашанныя гурманы. Напрыклад, вусені вялікай воскавай молі спажываюць поліэтыленавыя пакеты. Гэта нядаўна выявілі вучоныя з Кембрыджа і Інстытута біямедыцыны і біятэхналогіі Кантабрыі. Прычына ў тым, што хімічная структура поліэтыленаў падобна да пчаліных воскаў, якімі воскавая моль харчуецца ў прыродзе. Праходзячы праз арганізм вусеня, поліэтылен расшчапляецца і ператвараецца ў этыленгліколь – рэчыва без колеру і паху, саладкаватае на смак і ядавітае. Вусеню хоць бы хны, але што рабіць далей з этыленгліколем? Дарэчы, вучоных натхняе ўжо сам факт, што існуе арганізм, здольны пераварыць рэчы, якія раней лічыліся біянерасшчапляльнымі.


Пераварыць пластык можа не толькі моль. Вучоныя са Стэнфардскага ўніверсітэта высветлілі, што мучныя чэрві (лічынкі жукоў вялікіх мучных хрушчакоў) наогул ядуць розныя віды пластмас, у тым ліку пенаполістырол. Ён утрымлівае таксічныя вогнетрывалыя дабаўкі, напрыклад, гексабромцыклададэкан (НВСD) і лічыўся ўстойлівым да любога біярасшчаплення. Праходзячы праз стрававальную сістэму чарвякоў, пенаполістырол ператвараецца ў вуглякіслы газ, а НВСD выводзіцца з фекаліямі ў чыстым выглядзе. Тут, як і ў папярэднім выпадку, паўстае пытанне канечнай утылізацыі. Над гэтым спецыялісты будуць працаваць, паколькі ад жывёл шмат патрабаваць нельга – яны і так дапамагаюць прыродзе, чым могуць.


Яшчэ адзін цікавы момант: праходзячы праз стрававальную сістэму чарвякоў, НВСD не наносіць ёй шкоды і не робіць таксічнай. Гэта важна, паколькі мучныя чэрві шырока выкарыстоўваюцца як корм для акварыумных рыбак і дробных грызуноў, як нажыўка на рыбалцы.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах друку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта