На мінулым тыдні адбылася рабочая паездка намесніка начальніка райсельгасхарчу Віктара Гагалінскага да прадстаўнікоў райінспекцыі прыродных рэсурсаў і выратавальнікаў ва Ушацкі раён для абмену думкамі і вопытам барацьбы з баршчэўнікам.
Там эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у гэтай надта патрэбнай справе са службай па надзвычайных сітуацыях, дзе ёсць неабходныя апаратура і спецыялісты. Участкі для апрацоўкі вызначае землеўпарадкавальная служба, яна ж кантралюе якасць работ. Пэўнае значэнне мае таксама правільнае афармленне дакументацыі па закупках прэпаратаў і заключаныя дагаворы.
Для Міёрскага раёна праблема памяншэння плошчаў, занятых баршчэўнікам, – а гэта 255,4 гектары – таксама актуальная. На закупку хімічных прэпаратаў сёлета выдзелена 30 тысяч рублёў, калі летась было толькі 5 тысяч. Чужы вопыт дазво- ліць выкарыстаць сродкі і сілы больш эфектыўна.
Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.