Авторизация
 

Міёрская арганізацыйная структура РДГА "БТПР" падвяла вынікі 2019 года: спрацавалі рэнтабельна

 Раённая арганізацыйная структура РДГА «Таварыства паляўнічых і рыбаловаў» падвяла вынікі мінулага года. Самае галоўнае – працавалі рэнтабельна: зарабілі 214,5 тысячы рублёў, прыбаўка склала 15 % пры заданні не менш за 10 %. 

Асноўныя сродкі – 105 тысяч рублёў ці 45,6 тысячы еўра – паступілі ад арганізацыі тураў з замежнымі аматарамі пастраляць па дзічыне. У нашых угоддзях более паляўнічай жывёлы, што абяцае пэўныя перспектывы на 2020-ы. Гэтаму садзейнічаюць не толькі біятэхнічныя мерапрыемствы, папярэджанне браканьерства, але і выбраная намі стратэгія. Так, летась пры ліміце здабычы 113 ласёў адстралялі 89 жывёлін, пашкадавалі самак з разлікам на павелічэнне прыплоду. Такі ж падыход быў пры здабычы казуль: маем 158 трафеяў з магчымых 166.


Вельмі разлічваю, што ў рэспубліканскім конкурсе па здабычы трафейнага лася па выніках 2019 года зоймем адно з прызавых месц.
Па праграме папярэджання АЧС упалявалі 79 дзікоў. Запісалі на свой рахунак 15 ваўкоў. Вельмі чакаем снегу, каб высачыць невялікую зграю, якая ўтварылася ля нядаўна параненай ваўчыцы. Толькі сіламі членаў таварыства падчас паляванняў здабылі 297 лісіц. Адсочваем непажаданыя ў лясах віды: паменела на 54 янотападобныя сабакі і 73 бадзячыя звычайныя. Гэта падштурхоўвае заклікаць насельніцтва трымаць гадаванцаў на прывязі. Безнаглядныя паляўнічым угоддзям карысці не прыносяць.
Здабыча баброў працягваецца да канца сакавіка, таму цяперашнія 47 пры ліміце 120 – далёка не канчатковы вынік.


Павелічэнне колькасці паляўнічых жывёл і належная арганізацыя палявання прыцягваюць да нас замежных паляўнічых. Турысты з Германіі цікавяцца загоннымі і індывідуальнымі відамі пры здабычы лася, казулі. Стральба па птушках – курапатках ці качках – больш прываблівае французаў. На першым часе яны прыязджалі без сабак, з разлікам на нашых, цяпер чакаем іх са сваімі выжламі. Дарэчы, разам з французамі наведаўся і першы бельгіец. На «пяро» арыентуюцца італьянцы. Палякі пакуль толькі пракладваюць сцежку ў тутэйшыя ўгоддзі. Кіпрыёты пасмакавалі здабычу янотападобных сабак і баброў – нібы спадабалася, абяцалі прыехаць зноў. Пакуль больш масава і рэгулярна ў асноўным прыязжаюць расіяне. Іх найперш цікавяць капытныя, затым – ваўкі. Для масквічоў і карэльцаў арганізавалі два туры па здабычы лісіц, ваўкоў, янотападобных сабак і баброў. Чакаем і рыхтуем новы візіт.
Не хачу, каб склалася ўражанне, што мы разлічваем толькі на прыезджых паляўнічых. Для сваіх прадугледжаны меры заахвочвання за ўдзел у дзейнасці аргструктуры, правя- дзенне гаспадарчых (сёлета ўласнымі сіламі ўзвялі агароджу вакол Дома паляўнічых і павець для аўтатэхнікі) і біятэхнічных мерапрыемстваў, паляваннях. Для ўсіх шасці пярвічных калектываў і ваўчатнікаў выдзелены льготныя пуцёўкі на дзевяць ласёў і тры казулі. Кіраўнікі паляванняў наогул палююць бясплатна, ільготныя пуцёўкі на казулю і лася прадугледжаны для 96 паляўнічых, якія прымалі актыўны ўдзел у біятэхніі.


У 2020 годзе захаваюцца ранейшыя асноўныя напрамкі дзейнасці раённай аргструктуры РДГА «БТПР». Пры гэтым трэба павялічыць грашовыя даходы на ўжо традыцыйныя 10 % – да 235 тысяч рублёў. Нашымі самымі папулярнымі відамі для стралкоў застаюцца лось, казуля, бабёр, пералётныя і балотныя птушкі. Вельмі хацелася б, каб памяняліся адносіны да здабычы дзіка – нядаўняй самай папулярнай паляўнічай жывёлы. З суседніх Верхнядзвінскага і Шаркаўшчынскага раёнаў здараліся адзінкавыя выпадкі заходу аленяў. Але яны – канкурэнты ласёў па кармавой базе і месцах адпачынку, таму павелічэнне іх пагалоўя нічога добрага не абяцае.
Спраў у паляўнічых угоддзях і бясснежнай зімой хапае. Каб назіраць за ляснымі жыхарамі не толькі днём, але і ноччу, набылі цеплавізар. Новае абсталяванне – добры памочнік нашым вопытным работнікам і памочнікам. Такім, як егер Дзмітрый Богуш, які ўзначальвае трафейны аддзел. За год ён пастаянна знішчае да пяці ваўкоў. На яго рахунку гучныя затрыманні браканьераў. Заўсёды адгукаюцца на правядзенне розных мерапрыемстваў, аблаў на шэрых разбойнікаў Міхаіл Шук, Юрый Дзедушкевіч, Піліп Міхайлаў і іншыя.

Фота для ілюстрацыі.
Іван АТРОШКА, дырэктар раённай аргструктуры РДГА «БТПР».

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта