Ратуюць Ельню

Ратуюць Ельню У жніўні Ельня прымала валанцёраў. Свае намаганні аб’ядналі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і прадстаўнікі тэрыторыі, важнай для птушак, каб абследаваць і адрамантаваць плаціны, якія ўзведзены на балоце. Традыцыйныя лагеры “Уратуем Ельню разам!” з 2007 года фінансуе ІП “Кока-Кола”.

 

30 плацін паступова вяртаюць Вялікае балота да жыцця. Поўнасцю гідралагічны рэжым яшчэ не адноўлены, аднак станоўчыя вынікі бачны: каналы мялеюць, зарастаюць мохам.

Валанцёры абследавалі плаціны з азёраў Вялікае, Бярэжжа, Плоскае, Яжгіня, 17 з іх адрамантавалі. Значных намаганняў запатрабавала запруда на рацэ Яльнянка, якая падтрымлівае ўзровень азёраў Ельня і Чорнае. Трэба было яе ўмацаваць і расшырыць.

Выратаванне Ельні працягваецца.

 

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.