Авторизация
 

Энергетыкі выратавалі гняздо буслоў у Крыштулях

 На сядзібе Віктара Цітовіча ў Крыштулях буслы прыгледзелі для свайго гнязда слуп электралініі. Гэтае жытло на вышыні некалькі гадоў задавальняла саміх птушак, не турбавала гаспадароў падворка і энергетыкаў.

Але сёлетнія восеньскія дажджы, напэўна, прамачылі пабудову з галінак. Яны сталі токаправоднымі і справакавалі кароткае замыканне паміж правадамі пад напружаннем. Пад вечар у аўторак, 10 снежня, Віктар Аляксандравіч заўважыў, што няма напругі ў гаражы, а правады на слупе непадалёку ад хлява іншы раз іскраць. Неадкладна патэлефанаваў у раён электрасетак. Там адрэагавалі аператыўна: на наступную раніцу наведаліся электрыкі пад кіраўніцтвам майстра Юрыя Максяева. Пасля ацэнкі сітуацыі і інструктажу па тэхніцы бяспекі адключылі, а потым зазямлілі электралінію. Да слупа падагнаў аўтавышку АТП-17К машыніст Яўген Даргель. За справу ўзяліся электраманцёры Віктар Вайсковіч і Дзяніс Яфімаў. Яны знялі старое гняздо, ліквідавалі замыканне, нарасцілі слуп спецыяльнай канструкцыяй з металічнай пляцоўкай для новага птушынага жылля.
Майстар Юрый Максяеў праінфармаваў, што такой справай электрыкі раёна электрасетак займаюцца не першы год. Для яго падначаленых гэта не менш як дзясяты ўратаваны для птушак «дом».

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта