Авторизация
 

З 20 жніўня да 30 верасня на працягу сутак дазволена паляванне на лася, аленя высакароднага і плямістага, лань еўрапейскую ва ўгоддзях, якія прадастаўлены ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўным прыродаахоўным установам, лесагаспадарчым арганізацыям Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На ўсіх астатніх тэрыторыях паляўнічых угоддзяў такое паляванне дазволена з 1 да 30 верасня на перыяд з 18 да 9 гадзін.

Дазволена паляванне стрэльбавае з засады, з падыходу, з падманьваннем. Здабываць можна дарослых самцоў, селекцыйную жывёлу любога полу і ўзросту. Дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную толькі з кулявымі патронамі.

З першай суботы верасня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на рабчыка, шэрую курапатку, фазана стрэльбавым спосабам з падыходу, з засады, з падманьваннем, а таксама з выкарыстаннем лоўчых птушак. Здабываць можна жывёл любога полу і ўзросту. На паляванні дазволена выкарыстоўваць гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з патронамі са шротам, паляўнічых сабак усіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў.

Д. ПАЛУЭКТАЎ,

дзяржінспектар Браслаўскай

міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта