У кастрычніку – лістападзе на вадаёмах рэспублікі праходзіць прафілактычная акцыя «Рыбалка па правілах».
Работнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ўзмоцнена кантралююць захаванне Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівую ўвагу падчас рэйдаў нададуць выкарыстанню кружак, калабашак, донак, лоўлі рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падтрыманню належнага санітарнага стану рыбалоўных угоддзяў.
У адпаведнасці з Правіламі, вудзіць з прымяненнем прылад аматарскай рыбнай лоўлі з агульнай колькасцю кручкоў 6 – 10 штук на чалавека і на дарожку з суднаў з рухавікамі дазваляецца толькі рыбаловам-членам РДГА «БТПР».
Рыбаловы, якія парушылі Правілы, панясуць адміністрацыйную ці іншую адказнасць.
Фота для ілюстрацыі.
Раённая інспекцыя
аховы жывёльнага і расліннага свету.