Авторизация
 

Залатарнік канадскі захоплівае тэрыторыі

 Залатарнік канадскі калісь завезены ў Беларусь найперш для дэкаратыўнага азелянення. Тады яшчэ не ведалі пра адмоўныя ўласцівасці гэтай расліны. І цяпер яе жоўта-залатое шматквецце можна назіраць на кветніках, могілках.

Залатарнік поўнасцю мяняе навакольную флору і фауну. У яго няма натуральных ворагаў сярод раслін і насякомых. А кожны куст дае да 100 тысяч насенак з вельмі высокай усходжасцю. Карэнне выдзяляе ў глебу рэчывы, якія падаўляюць рост іншых раслін.


Залатарнік актыўна пранікае на лясныя ўскраіны, высечкі, пусткі, лугі, пашы, асушаныя балоты. Яго не паядае буйная рагатая жывёла, аднак істотна мяняюцца склад і структура травастою пашаў, лугоў і сенакосных угоддзяў, пагаршаецца якасць сена (малако набывае непрымны смак). Утварае буйную жорсткую дзярніну, у якой не толькі культурныя, але і многія іншыя карысныя, асабліва рэдкія расліны не выжываюць. На сельгасугоддзях абядняе глебу і зніжае ўраджайнасць сельгаскультур.


Залатарнік канадскі мае сцябло вышынёй 80 – 140 см, зверху разгалінаванае, з густым лісцем па ўсёй даўжыні. Лісце звужанае да абодвух канцоў, зверху завостранае, ніжняе кароткачаранковае даўжынёй 5 – 12 см, верхняе сядзячае ў 2 – 8 см з трыма прадольнымі жылкамі. Суквецці – косапірамідальныя мяцёлкі 12 – 40 см даўжынёй, складаюцца з кошыкаў яркіх жоўтых кветак на аднабаковых дугападобных кісцях, яны ўтвараюць на версе шырокамяцельчатае суквецце ў выглядзе піраміды.


Касіць залатарнік неабходна па меры адрастання на 15 – 20 см не менш за два разы за сезон з вясны і да пачатку цвіцення. Больш эфектыўная хімічная апрацоўка ці пераворванне, выкопванне адзінкавых кустоў. Гэта абавязак гаспадароў і карыстальнікаў зямельных угоддзяў. Вырошчванне інвазіўнай расліны выклікае адміністрацыйную адказнасць.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 939
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта