Авторизация
 

На Міёршчыне адкрыты сезон палявання на пушных

 З 1 верасня па 31 сакавіка дазволена здабываць бабра і выдру ружэйным з падыходу, з засады і безружэйным спосабамі.

У цёмны час сутак можна паляваць толькі ў прысутнасці службовай асобы карыстальніка ўгоддзяў. Дазволена выкарыстоўваць наразное ружжо з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную зброю і патроны, зараджаныя куляй ці карцеччу, капканы, пасткі (акрамя петляў), паляўнічых сабак пры адабранні пасткамі (акрамя ганчакоў і хартоў).


Паляўнічае ружжо павінна быць разраджана пры:
пераадоленні канаў, агародж, буралому, пераходзе па кладцы праз раку, ручай;
пераездзе з аднаго загону ў другі, перад пасадкай у транспартны сродак;
падыходзе да месца прывалу і збору;
сустрэчы са службовымі асобамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Міністэрства лясной гаспадаркі, унутраных спраў, карыстальніка паляўнічых угоддзяў, якія ахоўваюць жывёл ва ўгоддзях, па іх патрабаванні.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр АНТОНАЎ,

дзяржінспектар Браслаўскай МРІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта