Сезон палявання на птушак прадоўжыцца з 10 жніўня па 8 снежня.
У гэты час можна здабываць вадаплаўную і балотную дзічыну (акрамя гусей), а таксама слонку, вехіра, голуба шызага, перапёлку і фазана. Паляванне дазволена ў светлы час сутак наступнымі спосабамі: з засады, з падыходу, з пад’езду з прымяненнем маламерных суднаў без рухавікоў ці з выключанымі рухавікамі. Можна выкарыстоўваць гладкаствольнае ружжо і патроны, зараджаныя дробам, паляўнічых сабак усіх груп, акрамя гончых і барзых. Дапускаецца безружжовае паляванне з лоўчымі птушкамі.
Пры сабе неабходна мець дзеючае дзяржпасведчанне на права палявання з адзнакай ад уплаце пошліны ці квітанцыю, паляўнічую пуцёўку, дазвол на нашэнне зброі, рэгістрацыйныя дакументы на паляўнічых сабак ці лоўчых птушак.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр АНТОНАЎ,
дзяржінспектар Браслаўскай МРІ АЖ і РС.