Авторизация
 

«Лесаруб-2019» і ўдзел у ім дзісненцаў

 12 ліпеня на базе Обальскага лясніцтва, што ўваходзіць у Шумілінскі лясгас, прайшоў абласны чэмпіянат «Лесаруб-2019». Кожны з 19 лясгасаў Віцебшчыны прадстаўляла каманда з трох – чатырох найлепшых работнікаў. 

Гонар Дзісенскага абаранялі леснікі Міёрскага лясніцтва Аляксандр Тычко і Юрый Клубань, вальшчык Дзісенскага лесапункта Андрэй Абрамчык. Яны ўдзельнічалі ў шасці конкурсах:

валка лесу, абрэзка галін, мантаж новага ланцуга, пілаванне камбінаваным рэзам, дакладнае пілаванне і камандная эстафета. У асабістым заліку найбольш паспяхова выступаў Андрэй Абрамчык. У складзе каманды нашы работнікі пры праходжанні эстафеты ледзь не трапілі ў тройку лідараў – яны на чацвёртым месцы. Дарэчы, у гэтым спаборніцтве асабіста мне давялося выступаць у ролі суддзі.


Па агульнай колькасці ачкоў дзісенская каманда – у сярэдзіне турнірнай табліцы.

Фота для ілюстрацыі.
Алег КРАЎЧАНКА, інжынер
па ахове працы лясгаса.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта